Віншаванне ад Руслана Аляхно

Культура Нумары

image_pdfimage_print

Рэдкі выпадак, калі віншаванне з днём нараджэння атрымліваеш ад любімага артыста і сведкамі гэтага становяцца прысутныя ў глядзельнай зале.

А менавіта так і сталася на канцэрце Руслана Аляхно, які праходзіў у раённым Цэнтры культуры. У сцэнарыі яго выступлення знайшлося месца для ўрачыстага экспромта ў гонар адной са сваіх глядачак – Ніны Волк. Артыст выклікаў яе з глядзельнай залы на сцэну, каб павіншаваць і ўручыць букет кветак: жанчына напярэдадні адзначыла юбілейную дату.

Сама Ніна Волк да выхаду на заслужаны адпачынак таксама працавала на сцэне. Будучы дырэктарам Залужскага дома культуры, яна ініцыятыўна і творча, па-жаночы напорыста, напаўняла зместам сельскае культурнае жыццё, была яго душой і камертонам. Калектыў Дома культуры адгукаўся на кожную мясцовую падзею, не заставаўся ўбаку ад надзённых клопатаў хлебаробаў і, больш таго, знаходзіў сярод іх таленавітых самародкаў, якіх стараўся падтрымаць. Сцэнай залужскім артыстам часта станавіліся калгасныя фермы і мехдвары, проста жніўнае поле.

Два білеты на канцэрт любімага артыста з далейшым віншавальным «нумарам» – такі падарунак Ніне Волк разам з дачкой зрабілі яе былыя калегі, кіраўніцтва аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Як не ўсклікнуць ім «брава!» за цеплыню і чалавечнасць у адносінах да сваіх ветэранаў працы!

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *