«Вяснянка» на канікулах

Адукацыя На сувязі - рэдакцыя Нумары

На базе Горкаўскай сярэдняй школы працаваў аздараўленчы лагер «Вяснянка», дзейнасць якога была прысвечана Тыдню дзіцячай кнігі. 20 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце 6-10 гадоў аб’ядналіся ў атрады з пяшчотнымі вясеннімі назвамі «Кропелька» і «Ручаёк».

Кожны дзень быў напоўнены карыснымі і цікавымі справамі: экскурсіі па родных ваколіцах, у сельскую бібліятэку, працоўныя дэсанты ля помніка загінуўшым у час Вялікай Айчыннай вайны воінам-землякам, на школьнай тэрыторыі, акцыі «Птушкі – нашы сябры», «Чысты бераг», кіналекторый, тэматычныя гасцёўні, выставы, віктарыны, літаратурны КВЗ «Кнігі – нашы сябры» і, вядома ж, дзень здароўя, на які завітала загадчыца Горкаўскага ФАПа В. Л. Рыштоўская. Праходзілі спартыўныя спаборніцтвы, рухомыя гульні. Кожны дзень меў месца для хвілінак бяспекі: «Дзеці і дарога», «Засвяціся ў цемры», «Паводзіны ля вадаёмаў» і іншых. Побач заўсёды былі начальнік лагера А. У. Цвік, любімыя выхавацелі і сяброўка – кніга. А ў сталовай дзяцей чакалі смачна прыгатаваныя стравы.

Паліна ЛЯЎЧЭНЯ, вучаніца Горкаўскай СШ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *