Пакет нарматыўных прававых актаў аб спрашчэнні ўмоў вядзення бізнесу ў Беларусі вынесены на грамадскае абмеркаванне. Дакументы размешчаны 12 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, дзе з імі можа азнаёміцца любы жадаючы.
Пакет уключае праекты дэкрэта і некалькіх указаў. Асноўныя змяненні ў дэкрэце прадугледжваюць спрашчэнне працэдуры адкрыцця бізнесу і вядзення сваёй справы.
Адначасова са спрашчэннем патрабаванняў, іх канкрэтызацыяй прапануецца ўзмацніць адказнасць уладальнікаў бізнесу за іх захаванне.
Грамадскае абмеркаванне дакументаў будзе праводзіцца на працягу месяца. Усе прапановы будуць разглядацца ў працэсе іх дапрацоўкі. Прэзідэнту будзе прадстаўлены абноўлены варыянт. Ад бізнесу і грамадзян чакаюць канкрэтных прапаноў па разняволенні дзелавой ініцыятывы.
БелТА