Завяршыўся заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.
Стаўбцоўшчына на ім была прадстаўлена трыма вучнямі – пераможцамі абласной алімпіяды. Інфарматык Павел Камёнка, вучань выпускнога класа СШ № 3, чарговы раз пацвердзіў свае глыбокія веды па прадмеце і ў напружанай інтэлектуальнай барацьбе атрымаў дыплом ІІ ступені. Працуе з Паўлам адзін з лепшых настаўнікаў-інфарматыкаў нашай краіны Уладзімір Радзіон, вучні якога кожны год выходзяць пераможцамі рэспубліканскай алімпіяды.
Дзмітрый Суднік з гэтай жа школы, вучань філолага Ядвігі Богуш, на рэспубліканскай алімпіядзе ўдастоены спецыяльнага прыза – заахвочвальнага дыплома Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігара Карпенкі за выдатнае веданне рускай мовы і літаратуры.
Пасля выдатнага выступлення на абласной алімпіядзе па грамадазнаўстве ганаровае права прадставіць Мінскую вобласць на рэспубліканскай алімпіядзе было дадзена і вучаніцы гімназіі № 1 Вераніцы Канавал, з якой працуе настаўніца Марына Ларычэва.
Пр