За паслугі трэба плаціць

Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

1,2 працэнта абанентаў Стаўбцоўскага аб’яднання камунальных службаў значацца сярод тых, хто мае пратэрмінаваную запазычанасць за жыллёва-камунальныя паслугі. Агульная сума доўгу насельніцтва складае 12,6 тысячы рублёў.

Для спагнання даўгоў аб’яднаннем камунальных службаў распрацаваны мерапрыемствы, сярод якіх – інфармаванне грамадзян аб своечасовым унясенні платы за паслугі ЖКГ на «жыроўках», вывесках і стэндах, наведванне неплацельшчыкаў дома, размяшчэнне спісаў даўжнікоў у пад’ездах жылых дамоў, выдача ім пісьмовых папярэджанняў аб неабходнасці пагашэння доўгу і адключэнні камунальных паслуг у выпадку неаплаты. Аднак, на жаль, не заўсёды папераджальна-растлумачальныя меры прыносяць плён. За мінулы год 23 абаненты-даўжнікі былі адключаны ад камунальных паслуг.

– Спаганяем сродкі і шляхам афармлення выканаўчых натарыяльных надпісаў, – адзначае юрысконсульт Стаўбцоўскага АКС Алена Хурс. – У 2016 годзе ў сувязі з выкананнем былі вернуты выканаўчыя надпісы па спагнанні запазычанасці на суму 26,29 тысячы рублёў з аформленых на суму 28,45 тысячы рублёў. Неаплата фіксуецца ў тых выпадках, калі неплацельшчык нідзе не працуе і не мае маёмасці для вопісу і арышту.

Работа са злоснымі неплацельшчыкамі вядзецца і праз суд. Так, былі пададзены дзве іскавыя заявы на высяленне з жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання, і ў працэсе судовай вытворчасці адказчыками была ажыццёўлена аплата асноўнага доўгу. Яшчэ дзве іскавыя заявы былі звязаны з прымусам уласніка-даўжніка да адчужэння жылога памяшкання. Наконт адной з іх суд адмовіў, таму што ў сям’і выхоўваюцца непаўналетнія дзеці і іх становішча прызнана сацыяльна небяспечным, наконт другой – прыняў станоўчае рашэнне: кватэра была прададзена і за кошт атрыманых сродкаў запазычанасць пагашана ў поўным аб’ёме. АКС былі пададзены і задаволены судом дзве іскавыя заявы аб скасаванні дагавору найму жылога памяшкання сацыяльнага карыстання і высяленні жыльцоў у сувязі з парушэннм умоў дагавору, а менавіта з неплацяжамі за паслугі ЖКГ.    

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *