Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне за апошнія два тыдні тры шлюбы і зроблена столькі ж адзнак аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі 19 маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Ілья Мазур, Ягор Грыб, Сямён Альбаў, Софія Міцкевіч, Аляксандра Дзмітрэнка, Ягор Еўсікаў, Ульяна Раманоўская, Уладзіслаў Шкляр, Ганна Стома, Яраслаў Мазуноў, Захар Галадко, Аліна Жыбуль, Арсеній Дарашчук, Аляксандр Дрозд, Таяна Няверка, Марыя Астапковіч, Юлія Тубальцава, Аляксандра Фенька і Дамініка Кавалёнак.

Зямны шлях закончыўся для 22 жыхароў раёна.  

У пажарнай часці згадалі загаранне хлява ў Наваколасаве і гаража ў Ячным. У абодвух выпадках пабудовы і маёмасць у іх, у тым ліку аўтамабіль, знішчаны. Прычыны ўстанаўліваюцца.

Міліцыяй зарэгістравана 110 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана 10 крымінальных спраў, у сямі з іх устаноўлены падазроныя. Двое грамадзян выкралі з памяшкання склада восем халадзільных вітрын ва ўпакоўцы, чым нанеслі СТАА «Фрэор Рэфрыгерайшн» страты на суму 24 165 рублёў. З 21 па 28 красавіка на тэрыторыі раёна праводзяцца мерапрыемствы ў рамках прафілактычнай акцыі «Дом без насілля» (тэл. гарачых ліній: 5-01-72 (у рабочыя дні), 5-01-67, 5-19-15 (кругласутачна), 8-801-100-8-801 (з 08.00 да 20.00).

Пракуратурай раёна ўстаноўлена, што ў ААТ «Шашкі», СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс», ААТ «Агранёманскі», ААТ «Рубяжэвічы», ААТ «Радзіма Якуба Коласа» і ААТ «Вішнявецкі-агра» ў ходзе пасяўной кампаніі дапускаюцца парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб захаванасці маёмасці, пажарнай бяспецы, бяспецы дарожнага руху. Кіраўніцтву таварыстваў унесены прадстаўленні, дырэктару ААТ»Вішнявецкі-агра» вынесена прадпісанне.  

Суд абмежаваў у волі на 1,5 года за крадзеж і замах на крадзеж 24-гадовага жыхара Вішняўца. На 460 рублёў аштрафавана 53-гадовая жыхарка Рочавічаў, якая без атрымання дазволу ажыццявіла самавольнае будаўніцтва.

ДАІ выявіла163 парушэнні правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – трое п’яных вадзіцеляў і 11 вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 18 недысцыплінаваных пешаходаў. Зарэгістравана 9 ДТЗ. Ніхто не пацярпеў.  

«Хуткая» атрымала 352 выклікі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

ЗАРЫВА НАД СЛАБАДОЙ

14 красавіка ў 03.55 падраздзяленнямі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія вярталіся з пажару ў Наваколасаве, было заўважана яркае зарыва над Слабадой. Збочыўшы, выратавальнікі ўбачылі: гарыць дом побач з дарогай.

На шум выбегла суседка, якая паведаміла, што ў палаючым доме знаходзіцца чалавек. Выратавальнікамі ў 04.03 на ложку ў адным з пакояў быў знойдзены загінуўшы, мужчына 1957 года нараджэння. Гэты пакой у выніку пажару поўнасцю выгараў, знішчаны агнём і дах дома.

На месца здарэння выбывала следча-аператыўная група, у складзе якой былі прадстаўнікі райаддзела міліцыі, райаддзела Следчага камітэта і эксперт Стаўбцоўскага МРА Дзяржкамітэта судовых экспертыз. З мэтай аднаўлення поўнай карціны таго, што адбылося, прызначаны пажарна-тэхнічная і судова-медыцынская экспертызы.

Паводле іх вынікаў будуць дадзены адказы на пытанні аб прычынах смерці чалавека і пажару.

Таццяна ТАРАСЕВІЧ, старшы інспектар РАНС, Мікалай БЕЛАВУСАЎ, начальнік міжраённага аддзела Дзяржкамітэта судовых экспертыз



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *