Ва ўборцы – больш актыўнасці

Добраўпарадкаванне Нумары

image_pdfimage_print

2204d

Работы па ўборцы вуліц горада, якія рашэннем райвыканкама замацаваны за мясцовымі прадпрыемствамі і арганізацыямі, праводзяцца кожны другі і чацвёрты чацвер месяца. Працягнуцца яны і сёння, у дзень рэспубліканскага суботніка.

– Частка вуліц пасля дажджоў запясочана. Ёсць і смецце абапал тратуараў і пешаходных дарожак, у прыгарадных лясных масівах. Таму аб’ём работы значны, – такі вынік зроблены санітарнай камісіяй пасля чарговага маніторынгу.

Выдзелены і актуальны момант. На маршруце аб’езду, як падкрэсліла ўрач-гігіеніст раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Рык, далёка не ўсюды назіралася станоўчая дынаміка ў пытаннях навядзення парадку.

Так, была не падмецена плошча Леніна, якая да таго ж з’яўляецца для нашага горада транзітнай. Ці выходзілі чысціць яе работнікі ТАА «Стоўбцыгазбуд», калі пясок каля бардзюраў не прыбраны па перыметры, а з боку адміністрацыйнага будынка райспажыўтаварыства ўслана цэлая пясчаная дарожка. На гэтай жа плошчы, побач з магазінам «Еўраопт», аўтастаянка засмечана акуркамі (пакупнікі не прамінулі выказаць пажаданне кіраўніцтву «сецевіка» – аб арганізацыі тут цывілізаванай веластаянкі, бо двухколавае аўто прыходзіцца прыстаўляць да чаго прыйдзецца). У пачатку вуліцы Гагарына, насупраць дзіцячага сада, не прыбраны кучкі пяску.

Як і ад Стоўбцыгазбуда, таксама не назіралася вынікаў уборкі замацаваных вуліц ад філіяла ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы, рамонтна-механічных майстэрань, энергазбыту і інш. За невыкананне рашэння райвыканкама гэтыя арганізацыі падвергліся жорсткай крытыцы на апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама. Заўважаны і іншыя, вельмі паказальныя, прыклады пасільнага ўкладу прадпрыемстваў у справу добраўпарадкавання, і за іх выказаны словы ўдзячнасці кіраўнікам.

Сярод іх – аўтабаза РУП «Мінскагратранс», работнікі якой добра папрацавалі на вуліцы А. Кашавога. Яны прыбралі не толькі «сваю» вуліцу, а і прылеглы ўчастак лесу, засмечваюць які жыхары бліжэйшых дамоў. Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прыбралі вуліцу Задвор’енскую і, акрамя таго, пабялілі слупы насупраць райаддзела. Па прыкладзе арганізацый з ініцыятывай падыходзяць да добраўпарадкавання і стаўбчане. Так, жыльцы дома па вуліцы Сацыялістычнай, 65, ідэальны парадак у сваім двары дапоўнілі пабелкай дрэва на вуліцы насупраць дома.

На вуліцы Танкістаў на мінулым тыдні працавалі тэхніка і работнікі занальнага вузла электрасувязі, вузла паштовай сувязі. Аднак пры ўсіх стараннях не абышлося без «лыжкі дзёгцю». Пры праходзе па вуліцы трактара са шчоткай жыльцам асобных дамоў (№№ 62, 64, 66 і іншых) гразь ляцела (ішоў дождж) на платы і брамкі, зялёную зону. І гэта якраз за дзень да Вялікадня, калі людзі ўжо фактычна прыбраліся да свята. Пасля такой вулічнай уборкі ім прыйшлося ізноў брацца за свой інструмент і шараваць плот… На будучае, каб пазбегнуць нараканняў, важна прытрымлівацца гібкага падыходу, а гэта значыць, улічваць умовы надвор’я і праяўляць элементарную павагу да жыльцоў, дбайных гаспадароў. Хіба яны, гэтак жа, як і прадпрыемствы, не ўносяць свой уклад у імідж Стоўбцаў?.. Яшчэ як уносяць!        

На замацаваных вуліцах працавалі і работнікі лясгаса, у тым ліку Акінчыцкага лясніцтва, аўтапарка № 17, АКС, мясакансервавага камбіната. І, дарэчы, нават у дзень аб’езду работнік камбіната Ян Бузуноўскі чысціў вуліцу 17 Верасня каля бардзюраў. Аднак нельга сказаць, што работы завершаны да канца, пакуль не дайшло да ачысткі з’ездаў з дарогі, «трохвугольнікаў бяспекі», прыпынкаў транспарту, а яны таксама занесены пяском.

На вуліцы Багінскага і іншых вуліцах горада якраз «бегаў» трактар аб’яднання камунальных службаў са шчоткай, на што начальнік службы адміністрацыйна-гаспадарчай і ідэалагічнай работы АКС Валерый Бохан заўважыў: «Пры неабходнасці заказаць у АКС гэтую паслугу і паскорыць ачыстку замацаванай вуліцы, зрабіць гэты працэс больш якасным можа любое прадпрыемства».    

З улікам ранейшых заўваг пачалі работы па высечцы кустоўя і парасткаў дрэў на прылеглай тэрыторыі работнікі базы мінугнаенняў ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс». Тэрмінова неабходна выходзіць з мяцёлкамі работнікам Аграмашзапчасткі, СТАА «Фрэор Рэфрыгерайшн», філіяла Гарадзейскага цукровага камбіната, Стоўбцыгаза, Стаўбцоўскіх электрасетак, прадстаўніцтва «Белдзяржстрах», дарожнікам ДЭУ № 62 (на ўборку дарогі Р2 у раёне кафэ «Турыст»), ТАА «Коласбел Лагістык» (вул. Свярдлова, да чыгункі).  

Жыхарам горада таксама неабходна прыбіраць змёт на вуліцы каля сваіх дамоў і, зразумела, не трэба смяціць у грамадскіх месцах.

Да майскіх святаў прыспешвае і ўстаноўка кветачніц, пасадка кветак на вулічных клумбах, каля прадпрыемстваў і дамоў.

Каб паўсюдна было чыста, трэба прыбіраць пастаянна. Другі і чацвёрты чацвяргі кожнага месяца якраз для гэтага і прадугледжаны.

На здымках: жыльцы дома № 65 па вуліцы Сацыялістычнай навялі парадак і абапал тратуара; горад упрыгожыць будынак будучага інтэрната для медыцынскіх работнікаў; «падмятае» вуліцу трактар АКС, аснашчаны шчоткай; хто кідае смецце па вуліцы 17 Верасня; да аўтастаянкі на плошчы Леніна ўборка не дайшла; у парку «Дружба народаў» каля лавачкі, хоць і ёсць урна, валяюцца акуркі і смецце.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

І НА ПЛЯЖАХ – АЖЫЎЛЕННЕ

На Стаўбцоўшчыне працягваецца месячнік добраўпарадкаванння, і красавік – вельмі адказны месяц у падрыхтоўцы да купальнага сезона зон масавага адпачынку ля вады.

Колькасць іх на тэрыторыі раёна не зменшана і налічвае, як і летась, сем зон: тры пляжы – на рацэ Нёман па вуліцы Набярэжнай і ў раёне аздараўленчага лагера «Церамок», на гарадскім возеры, а таксама чатыры зоны масавага адпачынку – на рацэ Нёман на турбазе «Высокі бераг», азёрах у Горках, Падгорнай і возеры Кромань. Гэтыя зоны адпачынку, за выключэннем возера Кромань, замацаваны за мясцовымі арганізацыямі. Скасаваны дагавор арэнды з НВК «Аналіз-Х», і цяпер добраўпарадкаванне возера даручана Стаўбцоўскаму лясгасу.

Санітарнай службай раёна і раённай арганізацыяй АСВОД праведзены сумесныя рэйды з мэтай высвятлення стану зон масавага адпачынку ля вады і вызначэння асноўных накірункаў дзейнасці ў іх падрыхтоўцы да чарговага купальнага сезона (афіцыйны пачатак яго –1-га мая). Актуальныя – рамонт і асвяжаючая пафарбоўка малых архітэктурных формаў (альтанак, лавак, урнаў для смецця, інфармацыйных стэндаў, выратавальнага паста, спартыўнага абсталявання і т. п.), уборка замацаванай і прылеглай тэрыторыі, воднай паверхні ад смецця і прыбярэжнай расліннасці, правядзенне акарыцыднай апрацоўкі тэрыторыі. Згодна з новымі патрабаваннямі, неабходна распрацаваць праграму вытворчага, у тым ліку лабараторнага, кантролю за якасцю вады ў зоне рэкрэацыі. У адносінах да гарадскіх пляжаў на рацэ Нёман і на возеры аб’яднанню камунальных службаў рэкамендавана вывучыць тэхнічную магчымасць абсталявання іх душавымі ўстаноўкамі з падводам пітной вады.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *