Да вяршынь – праз удзел у конкурсах

Адукацыя Нумары

image_pdfimage_print

Юныя таленты Наваколасаўскай дзіцячай школы мастацтваў пад умелым кіраўніцтвам педагогаў працягваюць пакараць вяршыні міжнародных конкурсаў.

На ІІІ Міжнародным фестывалі-конкурсе «Новыя вяршыні» ў Мінску інструментальная група ўзорнага ансамбля «Каласкі» пад кіраўніцтвам педагога Наталлі Нікалаевай і пры ўмелым суправаджэнні канцэртмайстра Артура Лапкоўскага ўдастоена дыплома сімпатый журы. А яркая зорачка – вакалістка Марыя Тэрзі, з якой працуе педагог Алёна Грыпко, заваявала лаўрэацкі дыплом І ступені. Дапамагла ёй дабіцца такога поспеху інструментальная група дзіцячага ансамбля «Каласкі».

У гэтым жа конкурсе, які праходзіў на працягу некалькіх дзён, лаўрэацкі дыплом І ступені дастаўся і народнаму вакальнаму ансамблю «Святлана» пад кіраўніцтвам Лесі Карніенка.

Юная спявачка Марыя Тэрзі ўдастоена лаўрэацкага дыплома І ступені і яшчэ на адным Міжнародным конкурсе ў Мінску – народнай музыкі. Ёй нязменна акампіравала дзіцячая інструментальная група пад кіраўніцтвам Наталлі Нікалаевай. Такія поспехі акрыляюць юныя таленты і з’яўляюцца добрым стымулам для далейшых заняткаў музыкай і спевамі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *