Прыслухацца да Паслання

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

Анастасія ВІСЛАЎСКАЯ, галоўны спецыяліст райвыканкама:

– У маладых людзей, якія пражываюць у нашым раёне, у Рэспубліцы Беларусь, заўсёды ёсць перспектыва стаць удзельнікамі пабудовы сваёй краіны, яе заўтрашняга дня. Гэта няпросты стваральны шлях. І ісці па ім – такое пажаданне гучыць у Пасланні Прэзідэнта. Да Паслання трэба прыслухацца, прааналізаваць яго. Асноўная праблема бачыцца ў пошуку альтэрнатыўнай прапановы ў адносінах да тых людзей, якія павінны кампенсаваць дзяржаўныя выдаткі. Гэта сур’ёзная задача, праблема для праваахоўнікаў і тых людзей, якія разумеюць, што сёння нельга не працаваць, не быць занятым грамадска карыснай працай.

Аляксей Луцэвіч, начальнік групы прызыву Стаўбцоўскага райваенкамата:

– У мяне знайшла водгук тэма ўмацавання абараназдольнасці краіны. Пачынаецца яна фактычна на ўзроўні райваенкамата, з падрыхтоўкі моладзі да ваеннай службы. Стаўбцоўскі ваенкамат забяспечвае ўкамплектаванасць Узброеных Сіл рэспублікі ў поўным аб’ёме. Ёсць праблемы з некаторымі грамадзянамі, якія знаходзяцца за межамі рэспублікі і такім чынам ухіляюцца ад выканання свайго канстытуцыйнага доўгу. З органамі ўнутраных спраў у нас наладжана цеснае ўзаемадзеянне па іх вышуку. Турбуе тое, што з кожным годам пры пастаноўцы на воінскі ўлік назіраецца пагаршэнне катэгорыі прыдатнасці моладзі да воінскай службы. Абмежаванні звязаны са станам зроку, сардэчнай сістэмы, пазваночніка. Нездарма і Прэзідэнт звярнуў увагу на ўцягванне падрастаючага пакалення з малых гадоў у заняткі фізкультурай, спортам. У гэтым годзе 15 маладых жыхароў раёна паспяхова прайшлі медыцынскую камісію, прафесійны адбор і рыхтуюцца да паступлення ў Ваенную акадэмію. Для дзяржавы не губляе важнасці якасная падрыхтоўка кадраў будучых ваенных, якім і давядзецца забяспечваць надзейную абараназдольнасць краіны.

Галіна Карповіч, бухгалтар ААТ «Дзераўное», дэпутат сельскага Савета:

– Як адзначыў Прэзідэнт, найцяжэйшая работа, і як дэпутат я гэта таксама добра ведаю, працаваць з людзьмі. Мы абавязаны слухаць і чуць людзей, рабіць адпаведныя вывады і дапамагаць ім. Разнастаіць іх вольны час, асабліва ў плане арганізацыі мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду здаровага ладу жыцця.    

Мяне радуе, што працягнецца падтрымка малазабяспечаных сем’яў і пажылых грамадзян, а таксама тых, хто страціў працаздольнасць. Стане больш даступным жыллё. Поўнасцю згодна з кіраўніком краіны ў тым, што для захавання суверэнітэту маладой беларускай дзяржавы, а за гады незалежнасці многае зроблена, у першую чаргу патрэбна адзінства кожнага з нас, усяго беларускага народа. І гэта не проста словы, а непарушны закон, выпрацаваны на падставе нашага гістарычнага вопыту.

Сяргей Есіс, загадчык аддзялення тэрытарыяльнага цэнтра:

– Я падзяляю думку Прэзідэнта ў тым, што людзі не павінны сядзець без работы, а неабходна працаваць і зарабляць на сябе. Таму, хто імкнецца да гэтага, трэба дапамагаць знайсці работу. Адначасова і самі людзі павінны праяўляць ініцыятыву. Станавіцца на ўлік беспрацоўных. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што будуць стварацца і новыя рабочыя месцы. Мне імпануе міралюбівая знешняя палітыка нашага Прэзідэнта.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *