Час адкрытасці і дыялогу

Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары Факты, падзеi, людзi

2904

Вынік дзейнасці раённай арганізацыі БРСМ за апошнія тры гады не можа не радаваць – трэцяе месца сярод больш чым двух дзясяткаў тэрытарыяльных камітэтаў Мінскай вобласці. Насамрэч яшчэ больш важны вынік – ацэнка яго дзейнасці з боку моладзі. А яна, і гэта было выказана на VI справаздачна-выбарнай канферэнцыі раённай арганізацыі ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», знаходзіць у БРСМ тое, што дапамагае пашырыць магчымасці і здольнасці, выйсці за рамкі звычнага круга зносін.

У сваім справаздачным дакладзе першы сакратар РК БРСМ Анастасія Калодзінская спынілася на сучасных накірунках дзейнасці, праектах. Яны ахопліваюць валанцёрскі рух і занятасць моладзі ў летні перыяд, інфармацыйную работу ў інтэрнэт-прасторы, маладзёжныя атрады правапарадку, грамадзянска-патрыятычныя і культурна-забаўляльныя праекты і т. п. Пастаянна з’яўляецца нешта свежае, крэатыўнае, што не пакідае маладых людзей раўнадушнымі, абуджае іх творчую энергію і сацыяльную актыўнасць. Прычым, Стаўбцоўшчына нярэдка становіцца стартавай пляцоўкай для рэалізацыі новых праектаў абласнога і рэспубліканскага маштабаў.

Сярод іх – І рэспубліканскі форум сельскай моладзі, у рамках якога прайшоў у нас і абласны этап вядомага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла». З году ў год наш раён – пастаўшчык талентаў на Дзень моладзі на «Славянскі базар у Віцебску». На базе Мікалаеўшчынскага дома-інтэрната для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў паспяхова прайшоў першы абласны сацыяльны праект «Рэтра-кіназала». Знакавымі для стаўбцоўскай моладзі сталі абласныя фестываль-выстаўка «ПроСВЕТление», фестываль маладзёжных камандаў КВЗ на Кубак губернатара, праект «Музей-бус «Кветкі Вялікай Перамогі». Аўтарскія работы нашай моладзі пастаянна вылучаюцца на конкурс «100 ідэй для Беларусі».

Дапоўнілі Анастасію Калодзінскую актывісты з пярвічных арганізацый – Аляксандр Гарох (СШ № 2 г. Стоўбцы) і Дзяніс Пашкевіч (Стаўбцоўскія электрасеткі). Адносна стылю работы Аляксандр звярнуў увагу на тое, што яны, валанцёры, жывуць не мінулымі заслугамі, а думкамі пра заўтрашнія справы, а Дзяніс, адзін з членаў каманды КВЗ «Кароткае замыканне», зрабіў акцэнт на асабістым жаданні кожнага замест «абавязалаўкі», сумесным характары грамадскай работы.

Анастасія Калодзінская вылучыла сярод першачарговых задач у дзейнасці раённай арганізацыі наступныя: больш увагі ўдзяліць прыцягненню ў БРСМ сельскай і працоўнай моладзі, вывучэнню іх праблем, выяўленню ў працоўных калектывах маладзёжных лідараў, а таксама накіраванню намаганняў на якаснае ўзмацненне радоў арганізцыі, далейшае развіццё новых праектаў і праграм.

Актыўную падтрымку раённаму камітэту ў яго дзейнасці аказваюць кіраўніцтва раёна (ад яго імя прывітаў дэлегатаў канферэнцыі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аркадзь Казякоўскі), аддзел адукацыі, спорту і турызму, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, раённы савет ветэранаў, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый.

Член прэзідыума раённай ветэранскай арганізацыі і першы сакратар раённага камітэта КПБ Ніна Дубовік перадала словы падзякі маладзёжным валанцёрам – за тую дапамогу, якую яны аказваюць ветэранам вайны і працы. Ніна Уладзіміраўна ўручыла падзякі Анастасіі Калодзінскай і Наталлі Трацяк, галоўнаму бухгалтару раённага камітэта БРСМ.

Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Юрый Ларычэў спаслаўся ў сваім выступленні на мноства сумесных акцый і паведаміў пра перспектыву далейшага ўзаемадзеяння прафсаюзаў і грамадскіх арганізацый: у бліжэйшы час плануецца падпісанне трохбаковага пагаднення аб супрацоўніцтве паміж ФПБ, БРСМ і рэспубліканскім саветам ветэранаў.

Вынікі сумеснай работы па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі прагучалі і ў выступленні першага сакратара абласнога камітэта БРСМ Дзмітрыя Варанюка:          

– Разам мы працуем на стварэнне. У краіне развіваецца палітычны рух, запатрабаваны лідары, таму актуальнасць мае правядзенне пад эгідай БРСМ адкрытых дыялогаў. Хочацца папрасіць падтрымкі органаў мясцовай улады, дэпутацкага корпуса. Мы павінны быць адкрытымі – тады нас пачуюць, – выказаў актуальны дэвіз Дзмітрый Варанюк.    

Работа раённай арганізацыі БРСМ за апошнія тры гады прызнана здавальняючай. Лепшыя пярвічныя арганізацыі БРСМ, яе лідары і актывісты былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі. Сярод іх – пярвічныя арганізацыі СШ № 2 г. Стоўбцы і яе педагог-арганізатар Юлія Зуева, Дзераўнянскай СШ, Стаўбцоўскіх электрычных сетак, Цясноўскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа, СШ № 3 г. Стоўбцы і яе педагог-арганізатар Іна Супрунюк, ВУ «Стоўбцыгаз», УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ», ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат», сакратар пярвічнай арганізацыі гімназіі № 1 г. Стоўбцы Лаура Каспяровіч. Падзякай раённага камітэта БРСМ адзначаны за супрацоўніцтва і падтрымку праектаў і праграм маладзёжнага саюза дырэктар ААТ «Агранёманскі» Уладзімір Жукаў.

Першым сакратаром раённага камітэта БРСМ аднагалосна пераабрана Анастасія Калодзінская.

На здымку: першы сакратар Мінскага абласнога камітэта БРСМ Дзмітрый Варанюк уручае

гадзіннік з лагатыпам БРСМ старшыні «пярвічкі» ў Дзераўнянскай школе Анастасіі Жодзік.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

ЗВАРОТ ДА МОЛАДЗІ РАЁНА, ПРЫНЯТЫ НА КАНФЕРЭНЦЫІ

Мы, члены Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі – патрыёты роднай Беларусі – цэнім яе традыцыі, ганарымся яе слаўным мінулым, будуем цяперашняе і будучае.

Мы ўвасабляем смелыя інавацыйныя рашэнні ва ўсіх сферах нашага жыцця, цэнім актыўную грамадзянскую пазіцыю, супрацоўніцтва і крэатыўныя ідэі, верым у тое, што можна змяніць свет вакол сябе.

Заклікаем вас быць актыўнымі ў сваім жыцці і жыцці роднай краіны, не заставацца ўбаку ад важных палітычных працэсаў.

Памятайце, што менавіта ад вас, маладых, залежыць будучае Радзімы. Вам – толькі наперад! І толькі разам!

 

ВЫБІРАЕМ СТУДАТРАД

На Стаўбцоўшчыне стартавала акцыя БРСМ «Выбіраем студатрад», якая прадастаўляе магчымасць усім жадаючым, пачынаючы з 14-гадовага ўзросту, працаўладкавацца ў летні перыяд.

Як адзначыла першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская, ужо арганізаваны запіс моладзі. Старшакласнікі і студэнты, іх бацькі могуць тэлефанаваць у раённы камітэт па нумары 5-16-20. На базе СШ № 3 г. Стоўбцы прайшоў выязны запіс. Анкеты запоўнілі каля 50-ці школьнікаў. «Па меры з’яўлення вакансій будзем прапаноўваць варыянты для працаўладкавання», – падкрэсліла Анастасія Калодзінская. Мінулым летам, як вядома, моладзь працавала на сезонных сельгасработах, у педагагічных і сэрвісных атрадах.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *