Работа круглы год

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

0605m

Яблыневы сад у ААТ «Вішнявецкі-агра» размяшчаецца на 65 гектарах. Летась яго работнікі вырасцілі і сабралі 280 тон яблыкаў.

– Валавы збор можна і неабходна павялічваць, таму будзем прыкладаць намаганні для таго, каб прымножыць паказчык, – сказала брыгадзір садаводчай брыгады Ірына Мамонька. – Правялі абрэзку дрэўцаў, пабялілі ствалы. Усталюецца спрыяльнае надвор’е – абавязкова апрацуем усе яблыні ад шкоднікаў і хвароб. Летась сад палівалі, у гэтым годзе пры неабходнасці будзем рабіць так жа.

На дзевятнаццаці гектарах стары сад, які практычна не прыносіў пладоў, выкарчавалі. Сёлета не будуць вырошчваць чырвоных і чорных парэчак, ад якіх не мелі прыбытку. Акрамя яблынь растуць у садзе груша, алыча і сліва.  

Для апылення ў сад штогод прывозяць пчол з пчальніка таварыства.

Працуе брыгада ў складзе сямі чалавек. Усе вылучаюцца стараннасцю. Ганна Рачок шчыруе тут васямнаццаць гадоў. Прыкладна столькі ж рупіцца Таццяна Камёнка. Не першы год даглядаюць сад Мікалай Мамонька, Аляксандр Войценка, Анатолій Міхайлоўскі і Уладзімір Вяршынін. Нядаўна ўлілася ў калектыў Валянціна Дранчук. Члены брыгады выконваюць аднолькавую работу. З вясны да восені вырошчваюць садавіну, а зімою займаюцца пераборкай прадукцыі ў агароднінасховішчы, якім загадвае Валянціна Кірэйчык. Познія сарты яблыкаў захаваліся сёлета да мая. Плады сарціравалі і прадавалі спажыўцам. Завозілі прадукцыю ў два свае магазіны, у Вішняўцы і Новым Свержані, а таксама паспяхова рэалізоўвалі на рынку.

НА ЗДЫМКУ (злева-направа): брыгадзір Ірына Мамонька і рабочая Ганна Рачок.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *