У квецені мірнага мая

Вялікай Перамозе прысвячаецца Дзякуй, салдат! Нумары

1305

Май – самы прыгожы месяц года. І няхай вясна сёлета запазнілася, радуе белы вэлюм вішнёвых садоў, яркі пурпур цюльпанаў. І ў руках людзей, якія ідуць да плошчы Бессмяротнасці, – кветкі. Светлае свята, толькі са слязамі на вачах, бо ў кожнай сям’і жыве ўспамін аб ваенным ліхалецці, аб тых, хто не вярнуўся дамоў. Памяць вечная, бясконцая ўдзячнасць усім, каму мы абавязаны сённяшнім мірным небам.

Гучыць Гімн Рэспублікі Беларусь. Урачысты мітынг адкрывае намеснік старшыні райвыканкама С. Я. Шэсцель. «Ужо 72 гады аддзяляюць нас ад падзей Вялікай Айчыннай вайны, – гаворыць старшыня раённага выканаўчага камітэта Ю. М. Горлаў. – Змяняюцца пакаленні, але 9 мая 1945 года назаўсёды будзе ў сэрцах нашых людзей». Юрый Мікалаевіч шчыра віншуе са святам Вялікай Перамогі ветэранаў, усіх жыхароў Стаўбцоўшчыны.

З пакалення пераможцаў І. С. Русы. Шчыра расказвае Іван Сцяпанавіч аб тых гадах, што абпалілі і яго юнацтва, аб франтавых дарогах сваіх баявых таварышаў. Наша армія нясе надзейную вахту мірных дзён. Аб гэтым сведчыць намеснік раённага ваеннага камісара А. І. Кахновіч. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А. М. Анісім гаворыць аб абавязку свята захоўваць памяць, шчыра працаваць дзеля росквіту Айчыны. Наша моладзь верная традыцыям старэйшых пакаленняў. Гэтыя пачуцці эмацыянальна, вершаванымі радкамі, выказала вучаніца СШ № 2 г. Стоўбцы Яна Гамза. Дарэчы, кранальна было бачыць у руках навучэнцаў школ горада партрэты сваіх родных, якія прайшлі дарогамі вайны. З благаславеннямі да ўсіх жыхароў раёна звярнуліся святар кафедральнага сабора Святой праведнай Ганны айцец Георгій і настаяцель Рымска-каталіцкага прыхода Святога Казіміра ксёндз Адам.

У блакітнае майскае неба ўзлятаюць рознакаляровыя шары. Мінута маўчання ў памяць аб загінуўшых. Да помніка і стэлаў героям-вызваліцелям ускладваюца вянкі і кветкі.

Свята працягвалася на гарадской плошчы Леніна. Тут гучалі мелодыі святочных праграм «Мы табе, Перамога, сёння шчыра пяём» і «Перамогі вечныя агні». Можна было азнаёміцца з фотавыставай «Памяць аб іх жыве праз вякі», а таксама з выставай вырабаў майстроў народнай творчасці, набыць памятныя сувеніры.

Святочныя мерапрыемствы адбыліся ў населеных пунктах раёна, у калектывах.

Ф. БАНДАРОВІЧ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

ВІНШАВАННІ АД ВАЛАНЦЁРАЎ

У пярэдадзень Дня Перамогі валанцёры тэрытарыяльнага цэнтра наведаліся да ўдзельнікаў вайны, якія пражываюць у нашым горадзе. Для кожнага з іх яны разам з членамі раённай арганізацыі інвалідаў уласнаручна вырабілі віншавальныя паштоўкі, а сувеніры прадаставіла раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа.

Валанцёры разам з загадчыкам аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Сяргеем Есісам пабывалі ў шаноўных Канстанціна Міхневіча, Мікалая Кардаша, Любові Ткачовай, Лізаветы Чабатарэвіч, Аляксандры Зуб, Сямёна Стомы, Івана Русага, Ганны Клімаш, Мікалая Мацюніна.

– Віншавальная акцыя «Салдатам Перамогі – з удзячнасцю» стала традыцыйнай, – заўважае Сяргей Есіс. – Непасрэдна ў тэрытарыяльным цэнтры прайшло святочнае пасяджэнне клуба «Гады – не бяда», прысвечанае Дню Перамогі. Для ўдзельнікаў сустрэчы, а гэта пераважна дзеці вайны, выступіў дуэт «Добры настрой» у складзе Марыі Давыдзенка і Анастасіі Дычанковай. Артысты разам з пажаданнямі міру і шчасця праспявалі «Многія лета…»

 

РАЗАМ З ВЕТЭРАНАМІ

У цэнтральнай раённай бальніцы ёсць выдатная традыцыя ладзіць урачыстасць з нагоды Дня Вялікай Перамогі.

У актавай зале сабраліся медыкі, былі запрошаны ветэраны. У ліку іх – былая медсястра паліклінікі, удзельніца Вялікай Айчыннай вайны Ганна Клімаш. Кіраўніцтва райбальніцы і прафсаюзны камітэт парупіліся парадаваць шаноўную госцю матэрыяльнай дапамогай, прыгожым букетам кветак і цеплынёю сваіх сэрцаў.

Маладыя спецыялісты райбальніцы падрыхтавалі святочны канцэрт. Дарэчы было таксама выступленне мясцовай паэтэсы Алены Маскевіч, якая прачытала ўласныя вершы, прысвечаныя гэтаму святу.

Урачыстасць паслужыла згуртаванасці розных пакаленняў, стварыла для кожнага святочны прыўзняты настрой.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *