Негасцінная Орша

Нумары Спорт

На першую ў сезоне гульню на выездзе футбалісты каманды «Нёман-Агра» накіраваліся ў Оршу. Вядома, з надзеяй, што зыход сустрэчы будзе паспяховы. Але ўжо на дзявятай хвіліне матча мяч улятае ў вароты нашай дружыны. У далейшым выгадныя моманты мелі як гаспадары поля, так і госці. Усё ж яшчэ адзін выніковы ўдар у другім тайме – на рахунку аршанцаў. І на апошняй хвіліне сустрэчы нападаючы ФК «Орша» Хадневіч падводзіць вынік – 3:0.

Такім чынам, каманда «Нёман-Агра» пасля пяці праведзеных сустрэч мае на рахунку пяць ачкоў і займае ў турнірнай табліцы першынства Беларусі ў першай лізе дзясятае месца. Лідзіруе ў турніры каманда «Смалявічы-СТІ», якая набрала 12 ачкоў. 9 ачкоў у «Лакаматыва», па 8 – у «Граніта», «Оршы» і «Тарпеда» (Мінск). Менавіта са сталічнымі тарпедаўцамі нашы футбалісты сустрэнуцца сёння на стадыёне «Юнацтва». Будзем чакаць удалай гульні.

Ф. ФЯДОТАЎ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *