«Прамень» на выставе СМІ

Нумары Факты, падзеi, людзi

1305v

Традыцыйна да Дня друку ў Мінску прайшоў вялікі чатырохдзённы ХХІ Міжнародны медыяфорум «СМІ ў Беларусі». У гэтым годзе выстава была прысвечана актуальнай тэме – «Інфармацыйная бяспека».

У міжнароднай спецыялізаванай выставе, якая адбывалася ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БЕЛЭКСПА», бралі ўдзел каля 100 сродкаў масавай інфармацыі – газеты, часопісы, радыё і тэлебачанне нашай краіны і замежжа. Прысутнічала на ёй і стаўбцоўская раённая газета «Прамень». Свае экспазіцыі прадставілі кітайскія і расійскія масмедыя, Саюзнай дзяржавы і беларускіх дыяспар Латвіі, Літвы, Расіі, Украіны.

Пазнаёміцца з нашым выданнем можна было з дапамогай стэнда, наведвальнікі выставы маглі пагартаць альбомы, узяць нумары газет «Праменя», якія, дарэчы, вельмі хутка разышліся. У прэзентацыі нашай газеты на пляцоўцы «СМІ Мінскай вобласці» прыняў удзел народны вакальны ансамбль «Дольніца» Горкаўскага дома культуры пад кіраўніцтвам Рэгіны Васілеўскай. Яго каларытнае з рэпертурам народных і беларускіх прыгожых песень касцюміраванае выступленне сабрала многіх наведвальнікаў. Прыемна было назіраць, як рэагуе моладзь на фальклор і народную творчасць. Юнакі і дзяўчаты не саромеліся пусціцца ў скокі, што стварала адпаведны прыўзняты настрой і аб’ядноўвала наведвальнікаў выставы. А колькі ўдзячных слоў пачулі выканаўцы ад мінчан пажылога ўзросту, якія атрымалі вялікае задавальненне ад выступлення «Дольніцы» і прасілі нас праз газету выказаць удзельнікам ансамбля вялікую ўдзячнасць. Ды што наведвальнікі! Нават тэлеаператары заспяшаліся на нашу прэзентацыю – і ўжо вечарам у навінах можна было ўбачыць сюжэты з выступленнем «Дольніцы» на розных тэлевізійных каналах. Нам вельмі прыемна ад гэтага.

Падчас выставы былі арганізаваны семінары, канферэнцыі, майстар-класы з удзелам вядучых журналістаў і медыяспецыялістаў.

Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *