У свеце нямала дабра

Людзі і лёсы Нумары

У Вялікую суботу перад Святой Пасхай я прыехала да матулі і з узвышаным настроем пайшла ў новы стаўбцоўскі Свята-Уваскрэсенскі храм на вуліцы Міру асвячаць велікодныя кулічы. Як заўсёды ў такія дні – мноства народу, лікаванне, радасць.

Дома я выявіла, што на руцэ няма залатога гадзінніка з залатым бранзалетам. Я адразу нікому не сказала аб гэтым, каб не азмрочыць сямейнае свята. У панядзелак падзялілася з маці гэтай непрыемнасцю. Гадзіннік быў для мяне каштоўны не столькі як залатая рэч, а як падарунак, якім я вельмі даражыла. Матуля таксама азмрочылася, яна пайшла ў новы храм і расказала аб гэтай згубе. Жанчыны, якія працуюць у храме, сказалі, што гадзіннік знойдзены.

Аказалася, што яго падняў міліцыянер Павел Сошка, які са сваім калегам Вадзімам Багдановічам дзяжурыў на тэрыторыі царквы падчас асвячэння пасхальных прынашэнняў. Павел Сяргеевіч зразумеў, што гадзіннік вельмі дарагі, і папярэдзіў жанчын з храма: калі хто будзе пытацца, каб сказалі, дзе знаходзіцца гэтая рэч.

Я прыехала ў Стоўбцы, звярнулася ў міліцыю, і мне вярнулі мой дарагі падарунак. Хіба гэта не цуд Божы! У мяне было столькі радасці, столькі ўдзячнасці да людзей у пагонах. Праз газету выказваю вялікую ўдзячнасць Паўлу Сошку з пажаданнямі яму міласці Божай у жыцці. Дабро заўсёды вернецца дабром – такі нязменны духоўны закон.

Таццяна КАЯВА, г. Мінск



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *