Маладосць без тытуню

Акцыі Медыцына Нумары

З 22 па 31 мая праводзіцца раённая акцыя «Маладосць! Здароўе! Жыццё!» з мэтай прафілактыкі тытунекурэння і папярэджання захворванняў, звязаных з курэннем, а таксама змянення адносін і поглядаў на праблему курэння.    

Падчас акцыі прадугледжана правядзенне шматлікіх тэматычных конкурсаў і выставак, кіналекторыяў і сустрэч з распаўсюджаннем памятак, буклетаў у школах, на прадпрыемствах і ў грамадскіх месцах, спартыўных спаборніцтваў з прыцягненнем медыкаў, супрацоўнікаў райааддзела міліцыі і райаддзела па надзвычайных сітуацыях, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і святароў.

Ва ўстановах адукацыі раёна ў гэты перыяд пройдуць тэматычныя класныя гадзіны, круглыя сталы, віктарыны, конкурсы малюнкаў, плакатаў, выставы літаратуры і іншыя мерапрыемствы антытытунёвай накіраванасці. На сустрэчы з педагогамі, вучнямі, бацькамі запрашаюцца медыцынскія работнікі, свяшчэннаслужыцелі, супрацоўнікі РАУС, РАНС.

Аб’яўлены раённы конкурс на лепшы слоган акцыі.

ДУ «Стаўбцоўскі РЦГіЭ» паведамляе, што для атрымання кансультацыйнай дапамогі па адмове ад курэння можна звяртацца ў Цэнтр здароўя падлеткаў і моладзі ЦРБ па тэлефоне даверу 5-02-63, а таксама да нарколага паліклінікі, тэл. 5-02-35.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *