На палях раёна (інфармацыя на 25 мая)

Нумары Сельская гаспадарка Ураджай

image_pdfimage_print

Да першага ўкосу траў прыступілі восем сельгаспрадпрыемстваў, скошана 226 гектараў.

У ААТ «Дзераўное» закладваюць сілас з азімай свірэпіцы.

Аднагадовыя травы ў гаспадарках пасеяны на плошчы 2741 гектар. Перавыканалі даведзеныя планы ААТ «Вішнявецкі-агра» і «Агранёманскі», справіліся з заданнем сеяльшчыкі ААТ «Дзераўное», «Радзіма Якуба Коласа», СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» і ПДСУП «Профі-Аграцэнтр».

Пасеялі грэчку ААТ «Агранёманскі», «Радзіма Дзяржынскага», Налібакі Агра» і СГФ «Сула». Гэтая культура размясцілася на 150 гектарах.

Люцэрна пасеяна на 236 гектарах, амаль на палове запланаваных плошчаў. Завяршылі гэтую работу працаўнікі ААТ «Агранёманскі» і «Радзіма Якуба Коласа».

Бульба заняла ў раёне плошчу 735 гектараў, з якіх 580 гектараў прыходзіцца на ТАА «Аграцэнтр-Сула», 170 пасаджана ў СГФ «Сула».

 

ПРАСУЮЦЬ У РУЛОНЫ

Пад першы ўкос траў у ААТ «Жацерава» сёлета адведзена 783 гектары сенажацяў. Работнікі таварыства першымі пачалі касавіцу. Механізаваны атрад шчыруе ва ўрочышчы «Хмелішча», дзе неабходна ўбраць на сянаж 244 гектары бабова-злакавых траў. Косяць траву Віталій Тарабэш і Мікалай Алісіевіч, з граблямі шчыруе Міхаіл Калевіч. Прасуецца правяленая зялёная маса прэс-абмотчыкам у рулоны і абгортваецца поліэтыленавай плёнкай. Выконвае гэтую тэхналагічную аперацыю механізатар Аляксандр Ганчарэнка.

–Такім спосабам плануем закласці не менш за тысячу тон сенажу, – гаворыць галоўны аграном Іна Леўкавец. – На наступным тыдні прыступім да запаўнення сянажнай траншэі. Пацяплела, і травы паступова адрастаюць.

Перад корманарыхтоўшчыкамі гаспадаркі ў гэтым годзе пастаўлена задача назапасіць для грамадскага статка па 8500 тон сенажу і сіласу, 520 тон сена. Стаўка робіцца на якасць.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *