Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне пяць шлюбаў, зроблены восем адзнак аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі сем маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Паліна Ціхановіч, Адэль Пазднякова, Анастасія Гелейша, Назар Дзямянка, Кірыл Смірноў, Данііл Шаўчэнка і Цімур Фурса.

Зямны шлях закончыўся для 11-ці жыхароў раёна.

У пажарнай часці згадалі загаранне гаража, сумешчанага з кармакухняй, у Заямным. Раніцай 22 мая ля аднаго з дамоў на вуліцы Цэнтральнай у Стоўбцах загарэўся аўтамабіль «Рэно-лагуна». Матэрыял па гэтым факце перададзены ў райаддзел Следчага камітэта.

Міліцыяй зарэгістраваны 145 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджаны 15 крымінальных спраў, у 13-ці з іх устаноўлены падазроныя. У пасёлку Нёман двое зламыснікаў спрабавалі ўгнаць аўтамабіль, ды не змаглі завесці рухавік.

Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету затрыманы непадалёку вёскі Несцеравічы жыхар Дзераўной, які займаўся незаконным паляваннем з дапамогай петляў. Браканьеру пагражае штраф да 50 базавых велічынь.

Пракуратурай раёна вывучаны звароты грамадзян і юрыдычных асоб у райвыканкам у другім паўгоддзі 2016 года, студзені – сакавіку 2017 года па пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі і іншых, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзелаў ЖКХ, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама. Выяўлены парушэнні заканадаўства, у сувязі з чым унесена прадстаўленне аб іх ухіленні.

Суд пазбавіў волі на 2,5 года 54-гадовага жыхара Наваколасава, раней судзімага, і яго хаўрусніка без пэўнага месца жыхарства, якія ўчынілі серыю крадзяжоў у садовым таварыстве «Аўтасэрвіс».  

ДАІ выявіла 189 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – п’яны вадзіцель і 14 вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 28 недысцыплінаваных пешаходаў. Зафіксавана шэсць ДТЗ. Ніхто не пацярпеў. З мэтай прафілактыкі дарожных аварый ДАІ праводзіць спецыяльныя комплексы мерапрыемстваў: «Бяспека» (з 22 па 26 мая) – па адпрацоўцы чыгуначных пераездаў, і напярэдадні канікулаў (з 25 мая па 5 чэрвеня) – «Увага, дзеці!», падчас якіх абавязковай умовай руху з’яўляецца ўключанае бліжняе святло фар у дзённы час. Дзіцячай бяспецы быў прысвечаны і адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху, які прайшоў 26 мая.

«Хуткая» атрымала 183 выклікі, у ліку іх – чатыры да асоб з алкагольным ап’яненнем.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *