«Белая Русь» – за незалежную, моцную і квітнеючую Беларусь

Нумары Соцыум

2705a

На мінулым тыдні адбылася IV справаздачная-выбарчая канферэнцыя Стаўбцоўскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

Са справаздачай аб рабоце Стаўбцоўскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» за перыяд з 21.11.2014 па 12.05.2017 выступіла яе старшыня Жанна Лысая.

Жанна Мікалаеўна адзначыла, што аб’яднанне «Белая Русь» налічвае 608 чалавек, аб’яднаных у 69 пярвічных арганізацый. У радах аб’яднання людзі рознага ўзросту, розных сацыяльных слаёў насельніцтва, розных прафесій. 87% членаў аб’яднання маюць вышэйшую адукацыю. За справаздачны перыд Стаўбцоўскай раённай арганізацыяй былі праведзены планавыя пасяджэнні савета прэзідыума. Штогод пярвічкі РГА «Белая Русь» прымаюць актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі, Дню маці, Дню сям’і, удзельнічаюць у розных акцыях: «Белая Русь» – з любоўю да дзяцей», віншаванне маці, якія нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і ў Дзень вызвалення г. Стоўбцы, і інш. Штогод праводзіцца конкурс маладых журналістаў «Залатое пяро «Белай Русі». У конкурсе прынялі ўдзел у 2016 годзе 9 вучняў, у 2017 – 7 вучняў. У бягучым годзе вучань СШ № 3 г. Стоўбцы Дзмітрый Суднік стаў пераможцам гэтага конкурсу з работай «Ліст да Беларусі».

Раённая арганізацыя прымала актыўны ўдзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у 2016 годзе. «У той жа час, – адзначыла Жанна Лысая, – неабходна акцэнтаваць увагу на напрамках практычнай дзейнасці раённай арганізацыі: своечасова ўносіць членскія ўзносы, актывізаваць рост колькасці членаў РГА «Белая Русь», пашырыць інфармацыйную дзейнасць. Эфектыўнасць работы залежыць ад актыўнай грамадзянскай пазіцыі членаў арганізацыі».

У абмеркаванні справаздачы прынялі ўдзел Тамара Францкевіч – галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Вольга Калевіч – інспектар па кадрах ДРБУ № 135, Ніна Дубовік – першы сакратар раённага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі, якая ад камуністаў раёна падарыла РГА «Белая Русь» сувенірны сцяжок Камуністычнай партыі як сімвал народаўладдзя і яднання і альбом з падборамі краявідаў нашай Стаўбцоўшчыны і фота з жыцця СШ № 3 г. Стоўбцы.

Затым справаздачу трымалі мандатная камісія, якую ўзначальвала Жанна Петрашкевіч, і рэдакцыйная камісія пад кіраўніцтвам Святланы Бубен. Аб рабоце кантрольна-рэвізійнай камісіі раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» за справаздачны перыяд паведаміла старшыня камісіі Ірына Жыбуль.

Абмеркаваўшы справаздачны даклад старшыні савета раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», канферэнцыя адзначыла, што ў справаздачным перыядзе былі выкананы праграмныя задачы, накіраваныя на кансалідацыю грамадскіх сіл у інтарэсах развіцця раёна і дабрабыту грамадзян. Забяспечана паступовае развіццё раённай арганізацыі, набыты вопыт грамадскай, ідэалагічнай і палітычнай работы.

Пасля падвядзення вынікаў работа Стаўбцоўскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» прызнана здавальняючай.

У выніку галасавання новым старшынёй Стаўбцоўскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» выбрана Святлана Жыбуль, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Н. ЛЕАНІДАВА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *