З любоўю і падзякай

Адукацыя Нумары

3105a

Адзін мудрэц сказаў: «Настаўнік – гэта ахвярная прафесія». І сапраўды, толькі смелы, шчыры і добры чалавек здольны на гэтае няпростае рамяство. А яго нездарма называюць – прафесія ад Бога. Упэўніцца ў гэтым можна проста зірнуўшы ў ласкавыя іскрыстыя вочы цудоўнага педагога – Ірыны Міхайлаўны Нікіцінай.

Калі мы ўпершыню прывялі нашых зусім яшчэ маленькіх дзетак у першы клас, хваляванням не было мяжы. Якім будзе іх школьнае жыццё? Чаму навучыць іх пачатковая школа?

З першых вучэбных дзён талент і майстэрства гэтага вопытнага педагога дапамагалі нашым дзецям палюбіць школу, імкнуцца да ведаў, працаваць з ахвотай. Ірына Міхайлаўна не толькі навучыла ўсіх іх пісаць, чытаць, рашаць задачы, але і бачыла ў кожным лепшыя якасці і імкнулася развіваць таленты і здольнасці. А якімі   незабыўнымі і поўнымі ўражанняў былі вандроўкі ў Раўбічы, на Курган Славы, у музей Вялікай Айчыннай вайны, Хатынь, Брэст, на шклозавод «Нёман», на галоўную ёлку краіны!

На класных гадзінах і гадзінах інфармавання настаўніца вучыла сваіх вучняў самаму галоўнаму: любові да бацькоў, да Радзімы, да людзей.

Паважаная Ірына Міхайлаўна! Дзякуй вам за ваша залатое сэрца, жывы розум, надзвычайную працавітасць і бязмежную любоў да дзяцей. Менавіта вы падарылі нашым дзецям першы білет у школьнае жыццё. Ён стаў шчаслівым для кожнага з іх. Жадаем ад усяго сэрца вам моцнага здароўя, невычарпальнай энергіі, сонечнага настрою і поспехаў на прафесіянальнай ніве!

Бацькi i дзецi 4 «Б» класа ДУА «СШ № 3 г. Стоўбцы»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *