Галіна Сергіевіч – лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

Нумары Сельская гаспадарка

За плённую і шматгадовую працу, высокія дасягненні Пастановай Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі аператару машыннага даення МТФ «Мархачоўшчына № 2» ААТ «Вішнявецкі-агра» Галіне Сергіевіч прысуджана прэмія ў вобласці працы з прысваеннем звання лаўрэата, уручэннем Ганаровага знака, дыплома і грашовага ўзнагароджання. Галіна Афанасьеўна больш за паўстагоддзя адпрацавала ў жывёлагадоўчай галіне таварыства. На ўрачыстай цырымоніі ў Габеленавай зале Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў прстыжную ўзнагароду шчырай працаўніцы ўручыў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда. Для лаўрэатаў была падрыхтавана змястоўная культурная праграма. Яны наведалі экспазіцыйна-выставачны цэнтр ФПБ, дзе праводзілася дэгустацыя прадукцыі некалькіх фабрык і камбінатаў, вырабленай з сыравіны, якую пастаўляюць перапрацоўшчыкам аграрыі краіны. Падчас адкрыцця выстаўкі хлеб-соль старшыні рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Мікалаю Лабушаву ўручыла наша Галіна Сергіевіч. Лаўрэаты наведалі выстаўку «Беларусь у мініяцюры». А таксама прынялі ўдзел ў цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Беларускі майстар – 2017».

Паглядзелі гала-канцэрт фіналістаў рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі – 2017».

Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *