Наша здароўе

Медыцына Нумары

3105

ПРАГРЭСУРЭНТГЕНАДАСЛЕДАВАННІ

Уцэнтральнайраённайбальніцыпрацягваеццапаступоваяпланаваямадэрнізацыяаддзяленняў. Значнайпадзеяйсталаадкрыццёнядаўнановагарэнтгеналагічнагакабінета. Кіраўніцтварайбальніцыпаклапаціласянетолькіправесцірамонтпамяшкання, выконваючыпатрабаваннікатрольныхорганаў, алеізакупіцьноваеабсталяванне.

ЭкскурсіюправодзіцьдлянасзагадчыцарэнтгенаўскагааддзяленнярайбальніцыЛюдмілаГапеева:

–             Два гады назад у нас быў спісаны стары рэнтгенаўскі апарат, – расказвае Людміла Міхайлаўна. – У снежні мінулага года па рэспубліканскай цэнтралізаванай закупцы былі закуплены рэнтгенаўскія апараты для медыцынскіх устаноў Беларусі. Мінскі абласны выканаўчы камітэт цэнтралізавана выдзеліў гэтую сучасную высокатэхналагічную медыцынскую тэхніку для стаўбцоўскай бальніцы. Гэта адзін з самых лепшых рэнтгенаўскіх апаратаў у сэнсе яго магчымасцяў. У яго некалькі рабочых месцаў для правядзення рэнтгенаграфіі, рэнтгенаскапіі і тамаграфіі – усяго дыяпазону рэнтгеналагічных даследаванняў з сістэмай лічбавай апрацоўкі адлюстравання. Гэта апарат новага пакалення з праграмным кіраваннем. Ён укамплектаваны як нашым айчынным медыцынскім абсталяваннем кампаніі «Адані», так і італьянскім. Камп’ютар пераводзіць у лічбавы фармат рэнтгенаўскія здымкі, перакідвае іх на рабочае месца ўрача. Камп’ютарныя праграмы забяспечваюць выдатную бачнасць адлюстравання на экране, павышаецца магчымасць іх дакладнага апісання і дыягностыка становіцца больш дасканалай. Лічбавы спосаб атрымання рэнтгенаўскага адлюстравання не толькі забяспечвае яго высокую якасць, але і інфарматыўнасць – здымак будзе захоўвацца ў памяці камп’ютара і пры патрэбе заўсёды можа быць запатрабаваны. Рабочыя месцы ўрачоў паліклінікі і стацыянарных аддзяленняў інфарматызаваны, урачы ў рэжыме рэальнага часу па сетцы могуць запатрабаваць здымак, бачыць яго на сваім рабочым месцы на экране. Такая сучасная тэхніка пашырае магчымасці як урачоў, так і рэнтген-лабарантаў – паскарае час і дакладнасць апрацоўкі здымкаў. Безумоўна, работа на такім лічбавым абсталяванні патрабуе адпаведных ведаў і навыкаў. Усе нашы дзевяць лабарантаў прайшлі навучанне, яны могуць кваліфікавана працаваць на новым рэнтгенаўскім апараце. Новая апаратура ўстаноўлена па ўсіх патрабаваннях тэхнікі бяспекі з найменшай радыяцыйнай рызыкай для медперсаналу і пацыентаў. Пры правядзенні рамонту кабінета былі ўлічаны таксама патрабаванні пажарнай бяспекі і санітарных нормаў. Змяніліся ўмовы работы, палепшыўся настрой медыцынскіх работнікаў.

Мы самі ў гэтым пераканаліся, пагутарыўшы з медыцынскімі работнікамі кабінета. Многія з іх, як старшы рентгенлабарант Таццяна Прыбытка, маюць практыку работы на агульнапрынятай праекцыйнай рэнтгенаграфіі. Для іх вялікая радасць, што састарэлыя плёначныя ўстаноўкі цяпер заменены высокатэхналагічнымі лічбавымі рэнтгенаўскімі апаратамі. Усім медыцынскім персаналам райбальніцы такія новаўвядзенні ўспрыняты з адабрэннем і радасцю, таму што ў сучасным дыягнастычным працэсе рэнтгеналогія займае адно з вядучых месцаў.

Святлана ЖЫБУЛЬ

На здымках: загадчыца рэнтгенаўскага аддзялення Людміла Гапеева (на першым здымку справа) і рэнтген-лабарант Таццяна Турко за падрыхтоўкай апаратуры перад чарговым даследаваннем; прафесійна выконвае сваю работу старшы рэнтгенлабарант Таццяна Прыбытка.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

СТЫМУЛЮЕПРАДПРЫЕМСТВА

У сучасны момант у раёне, як і ў цэлым у рэспубліцы, увага прыкавана да пытанняў дэмаграфічнай сітуцацыі. Гэта абумоўлена перавышэннем смяротнасці над нараджальнасцю, старэннем і скарачэннем колькасці насельніцтва, высокім узроўнем захваральнасці і т. п.

Асноўнай прычынай смяротнасці насельніцтва з’яўляюцца неінфекцыйныя захворванні, якія ў большасці абумоўленаны кіруемымі прычынамі ці фактарамі рызыкі. У першую чаргу – гэта курэнне, злоўжыванне алкаголем, нерацыянальнае харчаванне, маларухомы лад жыцця, стрэсы.

Вялікая ўвага павінна надавацца фарміраванню здаровага ладу жыцця ў працоўных калектывах. На многіх прадпрыемствах і ў арганізацыях распрацоўваюцца розныя планы, праграмы. У лютым бягучага года рашэннем раённага Савета дэпутатаў зацверджана Праграма па фарміраванні здаровага ладу жыцця, захаванні і ўмацаванні здароўя насельніцтва нашага раёна на 2016-2020 гады. Праграма накіравана на фарміраванне патрэб насельніцтва ў захаванні прынцыпаў здаровага ладу жыцця і свядомай адмове ад паводзін, якія самаразбураюць.

Адной з задач праграмы з’яўляецца павышэнне эфектыўнасці работы арганізацый і ўстаноў па пытаннях фарміравання здаровага ладу жыцця. На большасці прадпрыемстваў назначаны адказныя за гэты кірунак работы, распрацаваны мерапрыемствы па фарміраванні здаровага ладу жыцця, прадугледжаны меры маральнага і матэрыяльнага стымулявання працаўнікоў, якія ўдзельнічаюць у фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемствах, створаны ўмовы для гарачага харчавання працаўнікоў, ёсць магчымасць памераць артэрыяльны ціск.

На ўсіх прадпрыемствах абсталяванны інфармацыйныя стэнды, на якіх змешчаны матэрыялы па прафілактыцы захворванняў. Вядзецца работа па прафілактыцы тытунекурэння, на тэрыторыях выдзелены спецыяльныя месцы для курэння. А тэрыторыі Стоўбцырайгаза, РБУ, ААТ «Мінск Крышталь» – ККХ «Мінск Крышталь Груп» аб’яўлены зонаю, свабоднай ад курэння. На сайце лясгаса перыядычна размяшчаюцца артыкулы на тэмы здаровага ладу жыцця, у тым ліку прыўрочаныя да асветніцкіх акцый і адзіных дзён здароўя. Са станоўчага боку можна адзначыць таксама работу Стаўбцоўскіх электрычных сетак, ААТ «Жацерава», «Дзераўное» і іншых.

Жыццёвы вопыт паказвае, што звычайна людзі пачынаюць клапаціцца аб сваім здароўі тады, калі немач ці хвароба даюць аб сабе знаць. Вядома і тое, што хваробу лягчэй папярэдзіць, чым потым яе лячыць. Таму кожны чалавек павінен узяць сабе за правіла, што адным з яго жыццёвых прынцыпаў з’яўляецца здаровы лад жыцця, і яго прытрымлівацца.

Ала ШЫДЛОЎСКАЯ,валеолаг раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі

 

ЭНТЭРАВІРУСНЫЯ ІНФЕКЦЫІ Ў ДЗЯЦЕЙ

Энтэравірусныя інфекцыі – гэта група захворванняў, у аснове якіх ляжаць некалькі разнавіднасцяў вірусаў. Выклікаюць захворванне вірусы Каксакі, полівірусы і ЕСНО (экхо).

Пасля перанесенай энтэравіруснай інфекцыі ўтвараецца стойкі пажыццёвы імунітэт, аднак ён сераспецыфічны. Гэта значыць, што імунітэт утвараецца толькі да таго сералагічнага тыпу вірусу, якім перахварэла дзіця, і не абараняе ад іншых разнавіднасцяў гэтых вірусаў. Гэтая асаблівасць не дазваляе распрацаваць вакцыну, каб абараніць нашых дзяцей ад данага захворвання. Яно мае сезоннасць: успышкі часцей назіраюцца ў летне-асенні перыяд.

Заражэнне адбываецца некалькімі шляхамі. Вірусы ў навакольнае асяроддзе могуць трапляць ад хворага дзіцяці да здаровага. У вірусаносьбітаў няма ніякіх праяўленняў захворвання, аднак вірусы знаходзяцца ў кішэчніку і выдаляюцца ў навакольнае асяроддзе з калам. Вірусаносьбіцтва можа захоўвацца на працягу пяці месяцаў. Трапіўшы ў навакольнае асяроддзе, вірусы могуць захоўвацца доўга ў вадзе і глебе, так як добра пераносяць нядобранадзейнае ўздзеянне – маразы, дэзынфіцыруючыя сродкі. Аднак яны ўспрымальныя да дзеяння высокіх тэмператур — пры награванні да 45 градусаў адразу гінуць.

Механізм перадачы вірусаў можа быць паветрана-кропельным – пры чханні і кашлі, і фекальна-аральным – пры незахаванні правіл асабістай гігіены. Часцей захворванне адбываецца праз ваду. Таксама магчыма заражэнне праз цацкі, калі дзеці бяруць іх у рот. Часцей за ўсё дзеці хварэюць ва ўзросце ад трох да дзесяці гадоў.

Трапіўшы ў арганізм дзіцяці, вірусы мігрыруюць у лімфатычныя вузлы, дзе яны асядаюць і пачынаюць размнажацца. Інкубацыйны перыяд ва ўсіх энтэравірусных інфекцый аднолькавы – ад 1 да 10 дзён (часцей 2-5). Захворванне пачынаецца востра – з павышэння тэмпературы цела да 38-39 градусаў. Тэмпература часцей за ўсё трымаецца 3-5 дзён. Часта яна мае хвалепадобнае цячэнне – то зніжаецца, то падымаецца. Таксама павялічваюцца шыйныя і падсківічныя лімфавузлы. Выдзяляюць некалькі формаў энтэравіруснай інфекцыі: можа паражацца цэнтральная і перыферычная нервовыя сістэмы, слізістая насаглоткі, вачэй, скура, мышцы, сэрца, слізістая кішэчніка, печань, у хлопчыкаў магчыма паражэнне яечак.

Пры паражэнні слізістай насаглоткі адбываецца развіццё энтэравіруснай ангіны. Пры паражэнні вачэй развіваецца кан’юнктывіт. Пры паражэнні слізістай кішэчніка (энтэрыт) робіцца вадкім стул. Энтэравірусныя інфекцыі могуць паражаць розныя ўчасткі сэрца з адпаведнымі сімптомамі. Пры паражэнні печані развіваецца востры гепатыт.

Вірусы Каксакі небяспечныя для нованароджаных – яны могуць выклікаць цяжкія інфекцыі.

Спецыфічнага лячэння энтэравіруснай інфекцыі не існуе. Лячэнне праводзіцца ў дамашніх умовах. Патрэбен пасцельны рэжым, неабходна вялікая колькасць вадкасці для піцця. Лячэнне праводзяць сімптаматычна ў залежнасці ад праяўленняў інфекцыі – ангіна, кан’юнктывіт, міязіт, вадкі стул, паражэнне сэрца, энцэфаліты, гепатыт, экзантэма, архіт. Дзеці ізалююцца на ўвесь перыяд захворвання.

Для прафілактыкі неабходна захаванне правіл асабістай гігіены, прагулкі на вуліцы, недапушчальна выкарыстанне для піцця вады з адкрытай крыніцы.

Пры першых прызнаках захворвання без прамаруджвання звяртайцеся да ўрача.

Вольга ЯРМОЛЕНКА,загадчыца інфекцыйнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *