Першы ўкос траў вядуць усе сельгаспрадпрыемствы. Скошана 2472 гектары, убрана палова ад скошанага. На ўмоўную галаву жывёлы прыпадае па раёне 0,45 цэнтнера кармавых адзінак, у ААТ «Жацерава» – 3,16 цэнтнера, у ААТ «Вішнявецкі-агра» – па 1,49 цэнтнера.
Лідзіруюць па тэмпах касавіцы корманарыхтоўшчыкі ААТ «Жацерава», дзе скошана больш за палову сенажацяў. На другім і трэцім месцах ААТ «Каганец» і «Вялікі Двор».
Закладваюць сянаж сем гаспадарак, нарыхтавана звыш пяці тысяч тон правяленай зялёнай масы. У палімерныя рулоны запрасавана 1658 тон, больш за іншых – у ААТ «Каганец».
Сушаць сена ў такіх гаспадарках, як ААТ «Жацерава», СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс», ААТ «Рубяжэвічы» і «Шашкі».
Пасля правядзення першага ўкосу падкормліваюцца сенажаці ў ААТ «Вялікі Двор».
Ураджайнасць азімай свірэпіцы склала па раёне 99,1 цэнтнера з гектара, у ААТ «Жацерава» і «Рочавічы» атрымалі звыш 140 цэнтнераў.
Аднагадовыя травы пасеяны на плошчы 3034 гектары, што складае 86,6 працэнта.
Яравыя збожжавыя падкормлены на трэцяй частцы плошчаў – 3009 гектарах. Завершана гэтая работа ў ААТ «Каганец». Вядуць трэцюю хімпраполку цукровых буракоў буракаводы ААТ «Вялікі Двор».
Апрацоўваюць кукурузу гербіцыдамі восем гаспадарак, на большых плошчах гэтая тэхналагічная аперацыя праведзена ў ПДСУП «Профі-Аграцэнтр».