Звонкая раніца

Адукацыя Нумары

0305

30 мая ва ўсіх установах адукацыі раёна адбылося свята апошняга школьнага званка для 338 вучняў 11 класаў і для 389 вучняў 9 класаў. На ўрачыстыя лінейкі сабраліся не толькі настаўнікі і бацькі, але і прадстаўнікі мясцовых улад і грамадскіх арганізацый.

Павіншаваць вучняў, педагогаў, бацькоў з гэтай хвалюючай падзеяй завітаў у Налібацкую сярэднюю школу старшыня райвыканкама Юрый Мікалаевіч Горлаў, які выказаў надзею, што выпускнікі з цягам часу вернуцца ў родныя мясціны класнымі спецыялістамі, укладуць свае маладыя няўрымслівыя сілы ў росквіт прыгожага налібацкага краю. Яго падтрымаў і дырэктар «ААТ Налібакі» Віталій Іванавіч Кушнер.

Старшыня Налібацкага сельвыканкама Аляксандр Іванавіч Пілінкевіч уручыў выдатнікам вучобы граматы, падмацаваныя грашовымі прэміямі, выдзеленымі фірмай «АграГазМантаж».

Васіль Зянько



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *