Ім давяраюць маёмасць

Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

0305g

0305f

50 гадоў таму, 1-га чэрвеня 1967 года, загадам № 43 аддзела пазаведамаснай аховы Упраўлення аховы грамадскага парадку Мінскага аблвыканкама было створана Стаўбцоўскае аддзяленне Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.

Аддзяленне, першапачаткова створанае як пазаведамасная вартавая ахова, мела недасканалую сігналізацыю, інспектараў на веласіпедах і матацыклах, пешых патрулёў. Месцілася яно па вуліцы Ленінскай, у старой пажарнай часці, пазней пераехала на вуліцу Гагарына. Цяперашнюю прапіску – пры райаддзеле міліцыі – ахова атрымала ў пачатку 90-х гадоў.

Сёння паслугі аховы, якую забяспечваюць аўтаматызаваная сістэма ахоўнай сігналізацыі з прымяненнем навігацыі, GSM і іншых сучасных сродкаў сувязі, запатрабаваны на тэрыторыі горада і раёна на 95 аб’ектах і ў 343 памяшканнях з асабістай маёмасцю грамадзян. Даверам кліентаў і заказчыкаў у аддзяленні аховы даражаць, таму рэагаванне на любы сігнал, што паступае, разлічана літаральна да секундаў.

Кіраўнікамі Стаўбцоўскага аддзялення аховы ў розны час былі Аляксандр Худушын, Сяргей Атрушкевіч, Вячаслаў Піотух, Валянцін Хауста, Міхаіл Кутас, Генадзь Круцько, Алег Тулейка. Кожны з іх, несумненна, унёс свой уклад у яго развіццё, пакінуў незабыўны след.    

Са студзеня 2017 года на пасаду начальніка аддзялення прызначаны Аляксандр Сачук. За 15 гадоў міліцэйскай службы ён быў следчым, оперупаўнаважаным аддзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ў Карэліцкім райаддзеле міліцыі, інспектарам-дзяжурным Стаўбцоўскага райаддзела міліцыі.

– У Стаўбцоўскім аддзяленні Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь працуе прафесійны калектыў са сваімі традыцыямі, – адзначае Аляксандр Сачук. – З нагоды 50-гадовага юбілею дасылаю ўсім супрацоўнікам, ветэранам аховы самыя шчырыя віншаванні і пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, доўгіх гадоў жыцця.

Побач з Аляксандрам Сачуком у афіцэрскай камандзе – старшы інспектар групы міліцэйскай ваенізаванай і вартавой аховы Аляксандр Рак (не так даўно з гэтай пасады выйшаў у адстаўку Віктар Лось, які праслужыў у ахове больш за 20 гадоў і цяпер працуе спецыялістам па кадрах), камандзір узвода міліцыі Аляксандр Калеснік, начальнік групы сродкаў і сістэм аховы Вадзім Саковіч.

Лейтэнант міліцыі Калеснік прыйшоў у падраздзяленне аховы адразу пасля школы. Па накіраванні закончыў вучылішча і ў 1994 годзе атрымаў прафесію электраманцёра ахоўна-пажарнай сігналізацыі. Папрацаваў, адслужыў у арміі. Атрымаў юрыдычную адукацыю. Быў міліцыянерам-кінолагам групы затрымання, а з 2014 года кіруе малодшым міліцэйскім саставам. Дапамагае маладым.

Першыя прафесійныя ўрокі браў у Аляксандра Калесніка міліцыянер-кінолаг групы затрымання Дзмітрый Ноек са сваім службовым сабакам Эльзай. «З Эльзай мы прыйшлі ў ахову восем гадоў таму», – заўважае Дзмітрый. Чацвераногага «супрацоўніка», які пастаўлены на ўтрыманне і штогод выязджае разам з гаспадаром на вучэбна-трэніровачныя зборы для ацэнкі ступені гатоўнасці да службовай дзейнасці, ён выгадаваў са шчанюка. На рахунку Эльзы і Дзмітрыя Ноека – другое месца ў конкурсе сярод міліцыянераў-кінолагаў Мінскай вобласці. У аддзяленні аховы рыхтуецца яшчэ адзін службовы сабака.  

А цяпер завітаем на адзін з пастоў аховы – у ЦБУ № 518 ААТ «Белаграпрамбанк», дзе дзяжурная змена ў міліцыянера Андрэя Картузава. На экранах камп’ютараў дзяжурнага фіксуецца ўсё, што адбываецца ўнутры і вакол банка. Ён сочыць за аховай грамадскага парадку, ажыццяўляе прапускны рэжым. Адказнасць – вялікая, аднак да гэтага не прывыкаць. 18 гадоў таму Андрэй Уладзіміравіч пачынаў сваю міліцэйскую службу ў ахове дыппрадстаўніцтваў, консульскіх устаноў замежных дзяржаў. Са службовым вопытам і яго калегі – Вадзім Кулеш і Андрэй Талстой, якія па графіку змяняюць адзін аднаго.    

Ахоўнік Іван Любавецкі сустракае на ўваходзе ў рамонтна-механічныя майстэрні. Кругласутачны пост аховы тут быў адкрыты па ініцыятыве галаўнога прадпрыемства тры гады таму. Ахоўнік у дзённы час выконвае функцыі кантралёра, у начны – вартаўніка. «З кіраўніцтвам майстэрань у нас цеснае ўзаемадзеянне. Пост аснашчаны сучаснымі сістэмамі апавяшчэння, кантролю за персаналам», – «дакладвае» Іван Любавецкі, у былым – ваенны. На гэтым пасту таксама нясуць дзяжурства Анатоль Крупеніч, Уладзімір Канкаловіч, Мікалай Пятровіч. Асаблівая ўвага ахоўнікаў паста – на бяспеку на чыгуначных пуцях.

Пасты, якія забяспечваюць ахову, знаходзяцца, дарэчы, не толькі на вытворча-гаспадарчых аб’ектах, а і, да прыкладу, у музеі «Дзяржынава», на водазаборы «Альхоўка»і т. п.

Ахова аб’екта ці памяшкання пачынаецца з мантажу сродкаў ахоўна-пажарнай сігналізацыі. Не першы год займаюцца гэтай справай Сяргей Парчык, адзін са старэйшых электраманцёраў, Павел Мішук (брыгадзір), Валерый Станкевіч, Аляксандр Уласік, Аляксандр Новік, Павел Говарэнь, Сяргей Лагеня.

Кругласутачны кантроль за сістэмай аховы ажыццяўляюць дзяжурныя пульта цэнтралізаванага назірання – Таццяна Душэўская, Аліна Янчур, Вольга Філіповіч, Вольга Махнач, Вольга Навіцкая. У іх задачу ўваходзіць своечасовае арыентаванне групы затрымання на сігналы, што паступаюць з ахоўных аб’ектаў. У групе затрымання нясуць службу міліцыянер-вадзіцель Аляксандр Калоша і міліцыянер-кінолаг Уладзімір Маляўка.

Калектыў аддзялення нельга ўявіць без галоўнага бухгалтара Лідзіі Клімовіч і бухгалтара Юліі Зелянко, старшага інспектара рэжымна-сакрэтнай дзейнасці Іны Шумчык, начальніка аховы ўчастка Кацярыны Адамовіч.  

Калектыў аддзялення аховы прафесійна выконвае сваю работу, з кожным годам удасканальвае сродкі ахоўнай сігналізацыі, каб забяспечыць грамадзянам, суб’ектам гаспадарання галоўнае – пачуццё абароненасці іх маёмасці.  

Слова пра ветэранаў

У калектыве аддзялення з павагай гавораць пра сваіх ветэранаў: Тамару Калей, Аляксандра Пархімовіча, Леаніда Атрушкевіча, Мечыслава Дземідовіча, Івана Бохана, Тэрэзу Навіцкую, Соф’ю Вараўка, Веру Жак, Ніну Астапенка, Любоў Каспяровіч, Казіміра Тупальскага, Канстанціна Яўсейчыка, Любоў Грынкевіч, Анатоля Дасько, Генадзя Казлова, Антаніну Галавач, Віктара Сінякевіча, Генадзя Стому, Юрыя Сакалоўскага, Тарэсу Санько, Тамару Масевіч, Аляксандра Жабчыца, Сяргея Жукоўскага і іншых. Шмат гадоў адпрацаваў у аддзяленні Аляксандр Фенько (светлай памяці).

На фотаздымках: 1) Аляксандр Рак, Віктар Лось, Аляксандр Сачук (начальнік аддзялення), Аляксандр Калеснік, Вадзім Саковіч; 2) дзяжурная пульта кіравання Вольга Філіповіч; ахоўнік Іван Любавецкі; група затрымання ў складзе Аляксандра Калошы, Дзмітрыя Ноека і Уладзіміра Маляўкі; у адміністрацыі аддзялення – Лідзія Клімовіч, Іна Шумчык,Юлія Зелянко і Кацярына Адамовіч (на заднім плане); міліцыянер па ахове грамадскага парадку Андрэй Картузаў; электраманцёры Валерый Станкевіч, Сяргей Парчык, Павел Мішук.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ і Васіль ЗЯНЬКО (фота)

  

КАРЫСНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

Кошт паслугі па ахове кватэры – 7 рублёў у месяц.

Пры выкананні работ па абсталяванні памяшканняў з асабістай маёмасцю грамадзян сродкамі сігналізацыі прадастаўляецца растэрміноўка да шасці месяцаў.

Больш падрабязная інфармацыя – па тэлефонах 5-16-30, 5-14-28.

 

С ПОЛНЫМ ДОВЕРИЕМ

В нашей работе особое внимание мы уделяем тому, чтобы каждый наш сотрудник проявлял внимательное отношение к гражданам, основанное на понимании проблем и интересов обратившихся за помощью или советом, стремился оказать им помощь, дать совет, подсказать решение правовых и иных вопросов, разъяснить законные права и свободы; чтобы сотрудника охраны отличали честность, порядочность, высокая правовая, нравственная и психологическая культура, хорошие профессиональные навыки и знания, компетентность. Каждый факт чрезвычайного происшествия с задержанными станет предметом тщательного разбирательства.

Каждый из вас имеет право ожидать, что ваша потребность в безопасности, надежной охране вверенного имущества будет полностью обеспечена, благодаря эффективной работе милиции и в частности нашего подразделения охраны. Все сотрудники охраны с одной стороны компетентные, культурные и, соответственно, подготовленные к тому, чтобы оказать помощь, а с другой стороны – последовательные, профессиональные и результативные, когда речь идет о нарушении ваших прав и свобод. Мы также понимаем, что для вас важно, чтобы проблемы, с которыми вы сталкиваетесь, и решение которых зависит от государственного органа, находили свое отражение в деятельности этого органа, чтоб вы могли в любое время получить необходимую помощь и защиту. В связи с этим мы информируем вас, что любую информацию, связанную с обеспечением охраны квартир и жилых домов современными системами охранной сигнализации, установкой тревожной сигнализации как в квартирах, так и на объектах различных форм собственности, подключением вашего нетелефонизированного гаража, дачи, коттеджа на радиоканальную систему охраны, вы можете получить по телефону 5-16-30 в г. Столбцы, по вопросам получения лицензии на охранную деятельность обращайтесь по телефону 5-23-28, по вопросам трудоустройства обращайтесь по телефону 5-14-53.

Приглашаем граждан на службу в органы внутренних дел на вакантные должности:

– милиционеров-кинологов группы задержания;

– милиционеров взвода милиции.

Столбцовское отделениеДепартамента охраны МВД Республики Беларусь



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *