Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне шлюб, зроблены чатыры адзнакі аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі сем маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Марыя Бурак, Лізавета Грынёк, Маргарыта Дошчачка, Таіса Жук, Софія Белазаровіч, Ксенія Галіцкая і Марк Лявонік.

Зямны шлях закончыўся для 14-ці жыхароў раёна.

У пажарнай часці згадалі пажар у вёсцы Церабейнае, якім знішчаны хлеў разам з жыўнасцю.

Міліцыяй зарэгістраваны 211 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджаны 19 крымінальных спраў, у 15 з іх устаноўлены падазроныя. З СГФ «Аталезь» выкрадзены пяць электрарухавікоў і яшчэ 10 – раскамплектаваны, чым нанесены страты ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс». З пад’ездаў дамоў па вуліцы Міру і Цэнтральнай у Стоўбцах зніклі тры веласіпеды.

Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету складзены два адміністрацыйныя пратаколы ў адносінах да жыхара Нясвіжа, які на тэрыторыі Мікалаеўшчынскай паляўнічай дачы займаўся незаконнымі паляваннем і рыбалкай (з выкарыстаннем незарэгістраванага арбалета і сеткі). Здабыў ён гусцяру і плотак, чым нанёс шкоду навакольнаму асяроддзю ў памеры 138 рублёў. Браканьеру пагражае штраф да 50 базавых велічынь па кожным з пратаколаў.

Пракуратурай раёна ўстаноўлена, што ў красавіку бягучага года з ААТ «Мінскі малочны завод» вернута ААТ «Рубяжэвічы» 2510 кг малака па прычыне яго павышанай кіслотнасці. Транспартныя выдаткі на дастаўку і вяртанне няякаснага малака склалі амаль 355 рублёў. Кіраўніцтву гаспадаркі вынесена прадпісанне, па выніках разгляду якога з шасці вінаватых асоб гэтая сума спагнана.

Суд асудзіў 36-гадовую жыхарку Налібакаў да 150 гадзін грамадскіх работ – за няяўку на работу і ўхіленне ад кампенсацыі выдаткаў на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.

ДАІ выявіла 321 парушэнне правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – двое п’яных вадзіцеляў і 12 вадзіцеляў-бяспраўнікаў,18 недысцыплінаваных пешаходаў і трое – веласіпедыстаў. Зафіксавана восем ДТЗ, у адным з іх загінула школьніца-пешаход. Ва ўсіх школах раёна на развітальных лінейках выступілі супрацоўнікі ДАІ і іншых падраздзяленняў райаддзела міліцыі.  

«Хуткая» атрымала 183 выклікі, у тым ліку тры сігналы паступілі да асоб з алкагольным ап’яненнем.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *