Жыць па законе

Кантроль, бяспека Нумары

0305d

ІНСПЕКТАР – ЛЕПШ ЗА НАВІГАТАР

Красавіцкім вечарам, калі пачало ўжо цямнець, у аператыўна-дзяжурную службу райаддзела міліцыі паступіла трывожнае паведамленне. Але не аб правапарушэнні або злачынстве.

Усхваляваная маладая жанчына на тым канцы провада тлумачыла сутнасць сітуацыі, якая ўзнікла з яе сем’ёю, у тым ліку з маленькім дзіцем, па дарозе з Мінска ў аграгарадок Ракаў непадалёку ад вёскі Таўкачоўшчына Стаўбцоўскага раёна.

З прычыны няправільнай работы навігатара іх транспартны сродак заграз на палявой дарозе. Спробы самастойна выбрацца аказаліся безвыніковымі, у сувязі з чым грамадзянка Т. В. Гулевіч вырашыла звярнуцца па дапамогу ў міліцыю. У размове са старшым інспектарам аператыўна-дзяжурнай службы Аляксандрам Трацяком яна паспрабавала растлумачыць сваё месцазнаходжанне, а ён, маючы за плячыма вялікі вопыт службы ў аддзеле ДАІ, знаёмы з дарожнай сеткай раёна, задаў некалькі дадатковых пытанняў і хутка, так бы мовіць, зарыентаваўся на мясцовасці.

Далей старшы інспектар ацаніў у сукупнасці ўсе абставіны і магчымыя наступствы і, нягледзячы на тое, што падобнага роду паведамленні знаходзяцца па-за кампетэнцыяй праваахоўных органаў, аператыўна арганізаваў дапамогу грамадзянам, якія яе чакалі. Неўзабаве транспартны сродак быў вызвалены трактарам з дарожнай «пасткі».

Водгук на добрую справу не прымусіў сябе чакаць. Днямі грамадзянка Т. В. Гулевіч звярнулася ў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь са словамі ўдзячнасці ў адрас Аляксандра Трацяка за своечасова атрыманую дапамогу.

Уладзімір КУДРЭВІЧ, часова выконваючы абавязкі на пасадзе намесніка начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні

 

АБ’ЕЗДЫ ШКОЛ – ЗГОДНА З ГРАФІКАМ

Інспектарамі энерганагляду праведзены паўторны маніторынг устаноў адукацыі раёна. Яго вынікі сведчаць пра станоўчую дынаміку ў пытаннях бяспечнага і надзейнага электра- і цеплазабеспячэння.

У школах, як адзначаюць інспектары Стаўбцоўскага МРА «Энерганагляд» Таццяна Герасімовіч і Сяргей Хвасько, прыступілі да выканання работ па ўхіленні парушэнняў у адпаведнасці з выдадзенымі рэкамендацыямі.

Так, раённым аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама да дагавору па аказанні паслуг з ЗАТ «Стаўбцоўскае Аграпрамэнерга» заключана дадатковае пагадненне, якое прадугледжвае тэхнічнае абслугоўванне электрагаспадаркі, агляд ва ўстановах адукацыі электраабсталявання і электраўстановак. Графік аб’езду прыкладзены да дагавору. У адносінах да выканання работ па рамонце цепласетак і сістэм цепласпажывання працягвае дзейнічаць дагавор з ААТ «Стаўбцоўская ПМК», заключаны на пачатку 2017 года.

Напярэдадні летняга адпачынку школьнікаў вядуцца рамонтныя работы (рэканструкцыя электраправодкі, падключэнне абсталявання і яго зазямленне) у харчблоку дзіцячага аздараўленчага лагера «Нёман». Укаранёна і яшчэ адно важнае мерапрыемства – ажыццёўлена праверка ведаў асоб, адказных ва ўстановах адукацыі за цеплавую гаспадарку.

 

ХОЦЬ І ВУДА «ПАПЯРЭДЖВАЕ»

З надыходам сезона аматарскага рыбалоўства на вадаёмах павышаецца рызыка паражэння электрычным токам. Небяспечнымі для жыцця і здароўя з’яўляюцца месцы рыбалкі пад дзеючымі лініямі электраперадачы.

Адлегласць ад зямлі да правадоў ліній электраперадачы складае 6-7 метраў, а даўжыня вудачкі дасягае 7 метраў. Электратраўма наступае пры дакрананні лескі або вудачкі да правадоў ліній электраперадачы, прычым атрымаць яе можа не толькі рыбак, а і той, хто знаходзіцца побач. Электратраўматызм небяспечны сваімі наступствамі, якія характарызуюцца цяжкім і смяротным зыходам.

Так, у 2016 годзе падчас лоўлі рыбы паблізу дзеючых ліній электраперадачы напружаннем 110 кВ і 10 кВ былі смяротна траўміраваны жыхар Гомеля і жыхар Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці, якія дапусцілі набліжэнне вудачкі на недапушчальную адлегласць да правадоў паветраных ліній.

Пры набыцці вудачкі звяртайце ўвагу на надпісы на корпусе вудзільна, якія ўказваюць на небяспеку лоўлі рыбы пад лініямі электраперадачы і падчас навальніцы. Сучасныя вудзільны вырабляюцца з вуглепластыку, які з’яўляецца правадніком электрычнага току. Павышаная вільготнасць у межах вадаёма, мокрыя леска і вудзільна ствараюць небяспеку для жыцця нават пры набліжэнні да правадоў дзеючай лініі электраперадачы. Каб пазбегнуць выпадковага дакранання да правадоў ЛЭП, неабходна перасоўвацца са складзеным вудзільнам.      

Віктар ШЛАПКОЎ, кіраўнік групы энергаінспекцыі Стаўбцоўскага МРА «Энерганагляд»

 

ДАГАВОРІ ПРЫГАВОР

Раённым аддзелам Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа ў адносінах да 30-гадовага мясцовага жыхара, які абвінавачваецца ў завалоданні маёмасцю шляхам падману і злоўжывання даверам.

Пацярпелымі па гэтай крымінальнай справе праходзяць дзясяткі юрыдычных асоб, якія мелі з паддоследным дагаворныя адносіны.

Паводле даных следства, абвінавачваны, будучы ў 2013 годзе індывідуальным прадпрымальнікам, а пазней – дырэктарам фірмы ў Стоўбцах, займаўся рэалізацыяй бытавой і камп’ютарнай тэхнікі. Ён заключаў з прыватнымі прадпрыемствамі дагаворы на набыццё ў іх розных тавараў (тэлевізараў, камп’ютараў, планшэтаў) і «разлічваўся» за ўчыненую здзелку толькі часткова. Канчатковы разлік абяцаў ажыццявіць у агавораныя тэрміны, аднак у далейшым прынятыя на сябе абавязацельствы не выконваў. Такім чынам ён завалодаў маёмасцю камерцыйных фірмаў на агульную суму каля 100 тысяч рублёў.

Следства мае інфармацыю, што ўкрадзены тавар фігурант збываў на рынках, здаваў у ламбарды.

Дзеянні абвінавачванага кваліфікаваны па частцы 4 артыкула 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (махлярства, якое ўчынена ў буйным памеры). У адносінах да яго прыменена мера затрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Мікалай СКРЫГАН, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта

 

МЕСТА МАССОВОГО ОТДЫХА ГРАЖДАН

С установлением устойчивой теплой погоды многие жители и гости нашего города в предвыходные и выходные дни выезжают за город, чтобы отдохнуть, восстановить силы, побыть с семьей на лоне природы.

Зачастую, находясь на отдыхе, люди забывают об элементарных мерах безопасности на воде, что приводит к трагическим последствиям, разводят костры в пожароопасных местах и там, где это запрещено, занимаются незаконной вырубкой леса и ловлей рыбы, что превращает их в правонарушителей.

На территории нашего района имеются места отдыха с массовым пребыванием граждан, расположенные на водоемах, на которых как правило в выходные дни собираются десятки, сотни людей: это озера в г. Столбцы, д. Н. Веска, а. г. Горки, д. Кромань, а также пляжи расположенные на берегу реки Неман.

В указанных местах созданы все условия для отдыха, имеются оборудованные пляжи, места для парковки автомототранспорта. В целях обеспечения охраны общественного порядка управлением внутренних дел выделены наряды милиции, работающие в две смены, чтобы ничто и никто не помешал отдыху людей. В свою очередь наличие милиции в местах массового отдыха граждан делает последних более дисциплинированными и осмотрительными, что уменьшает риск несчастных случаев, так как зачастую после употребления горячительных напитков люди лезут в воду, соревнуясь с водной стихией в проворности, выносливости. Принятые руководством Столбцовского РОВД меры по обеспечению охраны общественного порядка в местах массового отдыха граждан направлены, прежде всего, на снижение риска несчастных случаев, совершения в отношении отдыхающих и отдыхающими различного рода правонарушений.

В этой связи хотелось бы напомнить:

– зоны отдыха во время выезда туда граждан (лесные массивы, лужайки, берега рек, озер, пляжи и т. д.) также являются общественными местами во время отдыха граждан, поэтому административная ответственность при указанных выше обстоятельствах наступит в случае, когда распитие спиртных напитков будет происходить на глазах у граждан.

Также в данной ситуации не стоит забывать об ответственности за нарушение норм экологической безопасности окружающей среды и порядка природопользования, а также пожарной безопасности.

Часто встречаются случаи, когда пассажиры авто съезжают на обочину и по известной народной традиции «раскладываются» прямо на капоте с водкой-селедкой. В данном случае основанием для привлечения к административной ответственности является объективный признак – «общественное место», каковым и будет являться в данном случае обочина автодороги, так как граждане, проезжающие мимо на автотранспорте, будут видеть распитие спиртных напитков.

Под   появлением в общественных местах в пьяном виде, оскорбляющем человеческое достоинство и нравственность, необходимо понимать такое поведение находящегося в состоянии опьянения лица, которое явно нарушает общепризнанные нормы путем грубых выкриков, утраты чувства стыда, неприличным видом (например, грязная, мокрая, расстегнутая одежда), вызывающим брезгливость и отвращение.

Необходимо еще раз предупредить наших граждан о мерах ответственности за совершение правонарушений, наиболее часто в последние годы фиксировавшихся в местах массового отдыха граждан:

– распитие алкогольных, слабоалкогольных напитков или пива в общественном месте либо появление в общественном месте в состоянии опьянения (ст. 17.3 КоАП Республики Беларусь) влечет наложение штрафа в размере до 8 базовых величин, в случае повторного совершения в течение года – до 15 базовых величин или административный арест;

– разжигание костров в запрещенных местах (ст. 15.58 КоАП Республики Беларусь) – штраф в размере до 12 базовых величин;

–   загрязнение леса и иной древесно-кустарниковой растительности гражданами (ст. 15.30 КоАП Республики Беларусь) – штраф в размере до 20 базовых величин;

–   нецензурная брань в общественном месте, оскорбительное приставание к гражданам и другие умышленные действия, нарушающие общественный порядок, деятельность организаций или спокойствие граждан и выражающиеся в явном неуважении к обществу (ст. 17.1 КоАП Республики Беларусь) влечет наказание в виде штрафа, максимальный размер которого за данное правонарушение составляет 30 базовых величин (более 600 рублей), административный арест;

– купание в запрещенных местах рек, озер или иных водоемов (ст. 23.63 КоАП Республики Беларусь) – штраф три базовых величины (более 60 рублей).

СОБЛЮДАЙТЕ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВО НАШЕЙ СТРАНЫ!

Отдел охраны правопорядка и профилактики Столбцовского РОВД



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *