Сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна ў першым квартале 2017 года

Нумары У райвыканкаме

У райвыканкаме падведзены вынікі развіцця раёна ў сацыяльна-эканамічным плане. Як паведаміла намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Ірына Пашкевіч, аб’ём прамысловай вытворчасці ў фактычных цэнах за студзень–сакавік 2017 года склаў 22 202 тысячы рублёў, ці 106,0% да ўзроўню мінулага года. Зніжэнне аб’ёму вытворчасці ў фактычных цэнах дапушчана ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат».

Запасы гатовай прадукцыі на 1 красавіка 2017 года склалі 3400 тысяч рублёў, ці 45,9% да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці ў фактычных цэнах. Найбольшыя суадносіны запасаў да сярэднямесячнага аб’ёму прамысловай прадукцыі ў Стаўбцоўскага філіяла ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» – 256,0%.

Знешнегандлёвы абарот тавараў за І квартал 2017 года склаў па раёне 15,4 мільёна долараў ЗША, ці 162,1% да ўзроўню 2016 года.

Атрымана станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі ў памеры 0,4 мільёна долараў ЗША. Экспарт тавараў без уліку арганізацый, падначаленых рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, за студзень–сакавік 2017 года склаў 7,5 мільёна долараў ЗША, ці 115,1% пры даведзеным прагнозным паказчыку 100%. Экспарт паслуг без уліку арганізацый склаў 295,6 тысячы долараў ЗША. Імпартавана паслуг на 63,1 тысячы долараў ЗША, ці 112,5%. Атрымана станоўчае сальда знешняга гандлю паслугамі ў суме 232,5 тысячы долараў ЗША.

Аб’ём валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі за І квартал 2017 года склаў 17199,1 тысячы рублёў, што на 4,9% менш, чым за адпаведны перыяд 2016 года. Прагнозны паказчык па росце валавой прадукцыі выканалі чатыры арганізацыі: ААТ «Вялікі Двор», «Дзераўное», ТАА «СЖК «Налібакі», філіял «Племптушкарэпрадуктар «Бройлер» ААТ «Агракамбінат Дзяржынскі». Колькасць пагалоўя буйной рагатай жывёлы на 1 красавіка 2017 года склала 48 668 галоў, што на 1095 галоў больш, чым на 01.04.2016. Пагалоўе кароў – 16 460 жывёлін. Валавы надой малака па грамадскім сектары за І квартал 2017 года – 21 728 тон. Надой малака ад каровы склаў па раёне 1314 кг, таварнасць – 90,9%. Сярэднясутачныя прывагі БРЖ – 580 грам. Рэалізавана жывёлы і птушкі жывой вагой 3669 тон, што на 480 тон менш, чым у такім жа перыядзе 2016 года.

За І квартал 2017 года арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці на інвестмэты накіравана 10,1 мільёна рублёў.

У І квартале 2017 года па Стаўбцоўскім раёне ўведзена 1684 квадратныя метры жылля пры заданні на 2017 год 15 000 квадратных метраў.

Рознічны тавараабарот гандлю праз усе каналы рэалізацыі раёна атрыманы ў суме 23 мільёны рублёў. Тавараабарот райспажыўтаварыства склаў 4,4 мільёна рублёў. Удзельная вага продажу харчовых тавараў у тавараабароце райспажыўтаварыства – 86,1%, нехарчовых тавараў – 13,9%.

Намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата работнікаў арганізацый раёна за студзень–сакавік 2017 года склала 618,8 рубля.

За І квартал 2017 года за кошт стварэння новых прадпрыемстваў і вытворчасцяў на новыя рабочыя месцы працаўладкаваны 43 чалавекі, пры прагнозе на І квартал 20 чалавек.

Па раёне 9 арганізацый атрымалі чыстыя страты ў суме 722 тысячы рублёў: ААТ «Навасвержанскі лесазавод», сельскагаспадарчы філіял «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс», ДУП «ПМК-233″ УП Мінскаблсельбуд», Стаўбцоўскае райспажыўтаварыства, філіял «Аўтапарк № 17» ААТ «Мінаблаўтатранс», ДП «Стаўбцоўскі рамонтна-будаўнічы ўчастак», ААТ «Стаўбцоўскі РКБА», ААТ Аграбудфірма «ПМК-74 – Налібакі», філіял «Стаўбцоўскае бюро падарожжаў і экскурсій» СДУП «Гасцінічны комплекс «Арбіта».

Дэбіторская запазычанасць арганізацый раёна склала 44, 6 мільёна рублёў, крэдыторская – 130,9 мільёна рублёў.

Справаздачу аб сваёй рабоце і задачах па выхадзе на бясстратную работу трымалі Андрэй Атрушкевіч, дырэктар ААТ «Рубяжэвічы», Дзмітрый Вашкевіч, дырэктар ААТ «Рочавічы», Аляксандр Глушко, першы намеснік дырэктара ПУП «Профі-Аграпарк», Іван Лобач, дырэктар ААТ «Аграбудфірма «ПМК-74 – Налібакі», Віктар Галаўко, старшыня праўлення райспажыўтаварыства.

На пасяджэнні райвыканкама прыняты канкрэтныя рашэнні па выкананні прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна.

Н. ЛЕАНІДАВА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *