Ідуць выпускныя экзамены

Адукацыя Нумары

З 1 па 8 чэрвеня ва ўстановах адукацыі нашага раёна праводзяцца выпускныя экзамены для навучэнцаў 11 і 9 класаў.

Цяпер для выпускнікоў усе экзамены – абавязковыя. Адзінаццацікласнікі здаюць пераказ па рускай ці беларускай (па іх выбары) мове, матэматыку, англійскую мову і гісторыю Беларусі. Дзевяцікласнікам патрэбна напісаць дыктанты па беларускай і рускай мовах і здаць пісьмовы экзамен па матэматыцы.

У гэтым навучальным годзе 44 выпускнікі прэтэндуюць на атрыманне залатога медаля і 27 – на атрыманне пасведчання з адзнакай.

У пятніцу, 9 чэрвеня, пройдзе раённы выпускны баль. Традыцыйна ён адбудзецца на плошчы Бессмяротнасці. У гэты ж дзень навучальныя ўстановы збяруць выпускнікоў на развітальныя школьныя вечары.

12 чэрвеня – пачатак цэнтралізаванага тэсціравання.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *