Спартыўныя мерапрыемствы

Нумары Спорт

АЗАРТНЫЯ ПАЯДЫНКІ

Спартыўнае свята на стадыёне «Юнацтва» дало магчымасць праявіць сябе здатным у розных відах праграмы.

Азартнымі сталі паядынкі валейбалістаў. У выніку перамогу у турніры атрымала каманда ААТ «Дзераўное», на другім месцы – калектыў філіяла Мінскага маторнага завода ў г. Стоўбцы, на трэцім – зборная «Ветэран». У міні-футболе галоўны прыз дастаўся калектыву з Заямнага, прызёрамі сталі каманды «Прадпрымальнік» і ААТ «Дзераўное». У лёгкай атлетыцы спаборнічалі школьнікі. Тут мацнейшымі паказалі сябе юныя спартсмены з СШ № 3 г. Стоўбцы, другое месца падзялілі калектывы Заямнаўскай і Коласаўскай сярэдніх школ, на трэцім – лёгкаатлеты Дзераўнянскай СШ.

Індывідуальнае майстэрства ў шашачным турніры праявілі Сяргей Феўралёў, Іван Астапенка і Яўген Бірукоў. А ў настольным тэнісе прызавыя месцы занялі Віктар Круглік, Генадзь Ярашэвіч, Мікалай Круглік.

У арганізацыі свята дапамогу аказалі спонсары Вячаслаў Трацяк, Станіслаў Чарнец, Яўген Бірукоў.

 

ПРЫЗАВЫЯ АЛІМПІЙСКІЯ ДНІ МОЛАДЗІ

Спаборніцтвы Алімпійскіх дзён моладзі ў Мінску адзначаны трэцім прызавым месцам каманды юных лёгкаатлетаў Стаўбцоўшчыны.

Двойчы на п’едэстал гонару падымалася Ксенія Гацура, якая стала мацнейшай на дыстанцыі 400 метраў у бегу гладкім і з бар’ерамі. Яшчэ адзін залаты жэтон у Андрэя Ліпніцкага, які паказаў пераможны вынік у скачках у даўжыню. Павел Грыгаровіч заняў другое месца ў штурханні ядра і трэцяе – у кіданні дыска. Карына Уліч стала другой у кіданні кап’я, Уладзіслаў Мілашэўскі – трэцім у скачках у вышыню.

З узнагародамі вярталіся нашы спартсмены 2002-2003 гадоў нараджэння з лёгкаатлетычных спаборніцтваў на першынство вобласці. Іван Каваленка далей за ўсіх скочыў у даўжыню, а ў трайным скачку паказаў другі вынік. Карына Татэвасян апярэдзіла ўдзельнікаў забегу на 400 метраў. Адразу тры сярэбраныя ўзнагароды ў Івана Багдановіча – у скачках у даўжыню, бегу на 110 і 300 метраў з бар’ерамі.

Спаборніцтвы зноў паказалі трэнерскае майстэрства Анатоля Турчановіча, які ўмела працуе з юнымі талентамі.

Ф. ФЯДОТАЎ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *