Прадстаўнік Стаўбцоўшчыны

Нумары У перапрацоўшчыкаў

На гэтым тыдні ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» браў актыўны ўдзел у Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы «Белагра-2017», на якой прадэманстраваў сваю прадукцыю разам з дэгустацыяй.

– Мяснымі кансервамі і паштэтамі, каўбаснымі вырабамі, у тым ліку навінкамі – варанай каўбасой «Вкусная», салямі «Юбилейная» з дабаўленнем сэрца ялавічнага, каўбаскамі «Польские» – зацікавіліся патэнцыяльныя спажыўцы з Расійскай Федэрацыі, Кыргызстана, – расказала начальнік аддзела збыту і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння прадпрыемства Валянціна Бурдзейка.

Выстаўка экспаніруецца ў аграгарадку Шчамысліца пад Мінскам. Мясакансервавы камбінат – яе традыцыйны ўдзельнік і прадстаўнік Стаўбцоўшчыны. Дэлегацыю ўзначаліў намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях Аляксандр Макарэвіч.

Стаўбцоўскія перапрацоўшчыкі нядаўна вярнуліся з 19-й Казахстанскай міжнароднай выстаўкі харчовай прамысловасці, якая праходзіла ў г. Астана з 30 мая па 1 чэрвеня. Хоць бралі ўдзел у ёй упершыню, наладзілі кантакты з казахскімі і іншымі партнёрамі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *