Залатое пяро Дзмітрыя Судніка

Адукацыя Нумары

1005f

Для рэдакцыі было радасна і прыемна даведацца аб навіне, што вучань сярэдняй школы № 3 г. Стоўбцы Дзмітрый Суднік стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу работ творчай моладзі «Залатое пяро «Белай Русі» –2017″ у намінацыі «Беларусь вачыма дзяцей». Прызнацца, мы ніколькі не здзівіліся, таму што добра ведаем любоў да слова Дзмітрыя. На працягу двух апошніх гадоў ён з’яўляецца аўтарам нашай газеты. З-пад пяра Дзмітрыя Судніка выходзяць аповеды, жыццёвыя гісторыі, напісаныя жывой літаратурнай мовай.

Яго настаўніца Ядвіга Богуш таксама засвядчае, што гэтая перамога Дзмітрыя – не выпадковая. Ён не адзін раз ужо дэманстраваў свае выдатныя веды па рускай мове на розных алімпіядах і конкурсах. Толькі ў гэтым навучальным годзе заняў першае месца ў І этапе алімпіяды па рускай мове, другое месца — у другім этапе. Дыпломам ІІ ступені здольны філолаг узнагароджаны на ІІІ этапе прадметнай алімпіяды. У рэспубліканскай алімпіядзе па рускай мове і літаратуры Дзмітрый удастоены спецыяльнага прыза міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь за выдатныя веды рускай літаратуры.

У скарбонцы яго творчых поспехаў – лаўрэацкія дыпломы ў раённым конкурсе «Слова ў пераплёце», рэспубліканскім конкурсе «Журавлик», раённым філалагічным турніры. Пажадаем яму плёну ў літаратурнай творчасці.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *