Наша моладзь

Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары

ВЫПУСКНІК: ШЛЯХ У БУДУЧАЕ

У цэнтры клопатаў сям’і, грамадства, дзяржавы ў гэтыя дні – выпускнікі школ. Яны здалі выпускныя экзамены і ўжо з пачатку наступнага тыдня прыступяць да здачы ўступных іспытаў у вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы краіны – цэнтралізаванага тэсціравання. Мы папрасілі юнакоў і дзяўчат выказаць тое, што перапаўняе іх сэрцы, розум, душы ў гэтыя апошнія дні развітання са школай, развітання з дзяцінствам.

anika

Вераніка КАНАВАЛ, выпускніца гімназіі № 1 г. Стоўбцы:

–             Прысутнічаюць змешаныя пачуцці. З аднаго боку – сум развітання са школай. Гэта быў непаўторны перыяд нашага бесклапотнага жыцця, які доўжыўся 11 гадоў, – з перажываннямі, слязамі, радасцямі. Будзе не хапаць нашых настаўнікаў, аднакласнікаў, школьных сяброў, нават сцен роднай гімназіі, якія таксама нам дапамагалі. І вось апошні школьны званок, развітальны баль… З іншага боку, мы ўступаем ў новы этап нашага жыцця, які будзе напоўнены яркімі эмоцыямі, нас чакае шмат новага, нязведанага. Чаканне гэтых перамен бударажыць, хвалюе, захоплівае.

avova

Уладзімір ГАРАНОВІЧ,выпускнік СШ № 2 г. Стоўбцы:

–             Прысутнічае смутак, што мы заканчваем школу і патрэбна развітвацца з нашымі дарагімі настаўнікамі, з аднакласнікамі. Я вучыўся ў педагагічным класе, і ніколькі не шкадую, атрымаў трывалыя веды і масу прыемных уражанняў ад цікавага класнага жыцця. Прысутнічае трывога перад здачай ЦТ – гэта нялёгкае выпрабаванне для выпускнікоў, патрэбна максімальна сканцэнтравацца. Не менш сіл, хваляванняў патрабуе і этап падачы дакументаў, таму што патрэбна не памыліцца ў выбары. Безумоўна, хочацца паступіць на бюджэтную форму навучання, каб не напружваць бацькоў.

alada

Лада ЛЕАНОВІЧ, выпускніца гімназіі № 1г. Стоўбцы:

–             Ёсць сум развітання з гімназіяй, з настаўнікамі, са школьнымі сябрамі. І разам з тым ёсць жаданне змен, мы саспелі для гэтага. Этап уступлення ў самастойнае жыццё прыносіць трывогу, нас чакае шмат нязведанага, ад нас патрабуюцца сур’ёзнасць і адказнасць за правільнае прыняцце рашэнняў, і так хочацца не памыліцца. Выказваю вялікі дзякуй маім настаўнікам, якія на працягу ўсёй нашай вучобы былі разам з намі ў радасцях і клопатах, дапамагалі нам. Я заўсёды ішла ў школу з добрым настроем. Хвалююся перад ЦТ, хоць і сур’ёзна рыхтуюся да іспытаў.

alex

Аляксей МАЗУР, выпускнік Старасвержанскай сярэдняй школы:

–             У першую чаргу, прысутнічае адказнасць за паспяховую здачу цэнтралізаванага тэсціравання і падачу дакументаў у ВНУ. Ёсць крышку суму перад развітаннем са школай, са сваімі настаўнікамі. У нас вельмі дружны клас, у якім 11 чалавек. Хачу пажадаць ім усім паступіць, спадзяюся, што, стаўшы студэнтамі, мы будзем сустракацца, а з кімсьці, магчыма, будзем вучыцца ў адной установе. Прысутнічае і адчуванне свабоды, што пройдзены сур’ёзны этап жыцця, і трывога перад будучым, у якое нам патрэбна ўступіць.

aliza

Лізавета ВАРАНЕЦКАЯ, выпускніца СШ № 3 г. Стоўбцы:

–             Ёсць хваляванне, таму што патрэбна здаць цэнтралізаванае тэсціраванне, гэта вельмі адказны этап у нашым жыцці. Ёсць смутак, што ідзём са школы, развітваемся з дарагімі настаўнікамі. Але ёсць і радасць, што пачынаецца зусім новы жыццёвы этап, нас чакаюць новыя прыгоды, пазнанні. Вось такія пачуцці ў мяне. Хочацца, каб у маіх аднакласнікаў усё атрымалася. Аднак не так важна, якую прафесію мы атрымаем, якую навучальную ўстанову закончым. Самае галоўнае – стаць добрым чалавекам, гэта важней, чым стаць паспяховым.

Святлана Жыбуль

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

АЎТАЛЭДЗІ, ЧЛЕН БРСМ

Стаўбцоўшчына ўпершыню ўзяла ўдзел у абласным этапе рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу «Аўталэдзі-2017», які сёлета праходзіў у г. Жодзіна. Прадстаўляла раён Аляксандра Лагута, менеджар па спартыўна-масавай рабоце ДУ «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Стаўбцоўскага раёна». Яна ж – вадзіцель з чатырохгадовым стажам, яздой без парушэнняў.

«І тут, на конкурсе, Аляксандра дастойна паказала сябе сярод 13-ці ўдзельніц», – падкрэсліла першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская.

Умельства аўталэдзі ацэньвалі ў тым ліку і супрацоўнікі ДАІ. У конкурснай праграме была прадугледжана здача правілаў дарожнага руху на камп’ютары і практычнае выкананне элементаў ваджэння на адкрытай гарадской пляцоўцы пры ўключаным секундамеры (дарога патрабуе не толькі правільных, але і хуткіх рухаў!). Сябе і свой аўтамабіль Аляксандра прэзентавала ў вершаванай форме. Тут аказаў неацэнную дапамогу Дзяніс Пашкевіч, член каманды вясёлых і знаходлівых Стаўбцоўскіх электрычных сетак «Кароткае замыканне». З гумарам быў прыдуманы і аўтарскі дарожны знак – перакрэслены дыяганальнай лініяй бычок з рагамі, чырвонымі вачыма і ўпартай паставай. Іншымі словамі, усім сваім выглядам ён папярэджвае: асцерагайцеся мяне, аб’язджайце бокам! Надзвычай цікавым стаў конкурс «Сама сабе майстар», калі ўдзельніцам спатрэбілася самастойна замяніць у аўтамабілі кола.

За смеласць і старанне арганізатары конкурсу – абласны камітэт БРСМ, упраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, упраўленне ДАІ Мінскага аблвыканкама і інш. – узнагародзілі ўдзельніц падарункамі. Аляксандра Лагута падзялілася, што задаволеная сабой.  

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *