Для людзей у шаноўным узросце

Нумары Соцыум

1005

З ВІРТУАЛЬНЫМ «ШТУРМАНАМ»

Прайшоў чарговы сход раённай арганізацыі інвалідаў па зроку, на якім падведзены вынікі работы за мінулы год.

Старшыня Аляксандр Клімаш, перш чым трымаць справаздачу, выказаў радасць ад новай сустрэчы. Яны здараюцца не так часта. Перашкода – хваробы, узрост… За апошні год некалькі членаў арганізацыі пакінулі гэты свет. Двое новых членаў улілося ў арганізацыю. Аднаму з іх, Віктару Уласіку, акурат падчас сустрэчы быў уручаны членскі білет. Работа па папаўненні радоў працягваецца. Заслуга ў гэтым праўлення арганізацыі. Значную грамадскую работу выконвае сакратар Людміла Суднік.

Пра праблемы людзей невідушчых або са слабым зрокам ведае з першых вуснаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім. Сёлета і напрыканцы мінулага года парламентарый разам з Аляксандрам Клімашам пабывала ў іх дома, аказала матэрыяльную дапамогу. Шматгадовае плённае супрацоўніцтва звязвае раённую арганізацыю і індывідуальнага прадпрымальніка С. Э. Броду. Падзячны ліст быў уручаны яго матулі, якая, дарэчы, з’яўляецца членам раённай арганізацыі інвалідаў па зроку. Калі б пабольш сярод нас было шчодрых людзей! На жаль, не адгукнуліся на заклік аб дапамозе прадпрыемствы раёна…  

Як адзначыў у сваім дакладзе Аляксандр Клімаш, праблем узнікае нямала, але разам можна іх пераадолець. Над інвалідамі па зроку ўзялі шэфства члены БРСМ. Фізкультурна-аздараўленчы комплекс выдзеліў ім бясплатныя абанементы ў басейн, а раённы Цэнтр культуры – запрашэнні на канцэрты вядомых артыстаў, якія выступаюць у Стоўбцах. У райцэнтры, у магазіне «Оптимир», куды пададзены спісы членаў арганізацыі, можна набываць са скідкай лінзы і іншыя жыццёва неабходныя рэчы. Дзяржава дапамагае з набыццём тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі.

Раённая бальніца пайшла насустрач: на прыём да афтальмолага інваліды па зроку трапляюць без запісу, па спецталонах. Цеснае супрацоўніцтва з раённым вузлом паштовай сувязі і раённым камбінатам бытавога абслугоўвання, які прадастаўляе членам арганізацыі скідкі на стрыжку, а па заяўцы майстар можа выехаць і дадому. Па дамоўленасці з раённай арганізацыяй Чырвонага Крыжа быў атрыманы і раздадзены крэм на аснове лячэбных траў.

Раённая арганізацыя хадайнічае аб прадастаўленні 50-працэнтнай скідкі на наведванне інвалідамі па зроку лазні, а таксама аб арганізацыі ў райцэнтры сацыяльнага таксі. Адно з балючых пытанняў –кантакт з членамі арганізацыі, якія пражываюць у аддаленых населеных пунктах. Выратоўвае тэлефон, тым больш, што мабільны аператар «Лайф» стварыў для людзей невідушчых і са слабым зрокам бясплатную карпаратыўную сувязь.

На сходзе намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Жыбуль падкрэсліла актыўную пазіцыю Аляксандра Клімаша ў вырашэнні надзённых пытанняў інвалідаў па зроку. «Аляксандр Іванавіч часта бывае ў выканкаме. Сустракаецца з дэпутатам. Хадайнічае за вас, перажывае. Вы – моцныя духам, актыўныя», – звярнулася да прысутных прадстаўнік райвыканкама.    

Старшыня Мінскай абласной арганізацыі Таварыства інвалідаў па зроку Святлана Сянько акцэнтавала ўвагу на неабходнасці кантролю з боку органаў мясцовай улады за стварэннем безбар’ернага асяроддзя да ўсіх сацыяльна значных аб’ектаў. У гэтым накірунку дзейнічае адпаведная дзяржаўная праграма. Наша рэспубліка падпісала Канвенцыю па правах людзей з інваліднасцю, у сувязі з чым вядзецца работа над нацыянальным праектам ажыццяўлення патрабаванняў Канвенцыі. Так, нядаўна прыняты закон адносна тратуарнай «вопраткі» (тактыльная плітка, зніжэнне ўзроўню бардзюраў і т. п.) пры будаўніцтве і правядзенні капітальнага рамонту. Такім чынам, створаны дзяржаўны стандарт. Таварыства ўнесла свае прапановы і ў законапраекты адносна безбар’ернага асяроддзя ў транспарце, яны пакуль на стадыі распрацоўкі.

– Мы праводзім трэнінгі з невідушчымі людзьмі, забяспечваем іх суправаджэнне. У санаторыі «Пад’ельнікі» можам вывучаць азбуку Брайля. З Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны вядуцца перамовы аб набыцці абсталявання для вырабу таблічак, шыльдаў з дапамогай гэтай азбукі. У Мінску ўжо ёсць святлафорныя аб’екты, дзе агучваюцца чырвоны і зялёны сігналы. Тэсціруецца цікавы праект для людзей невідушчых і якія слаба бачаць, распрацаваны адной з айцішных кампаній Мінска, – мабільны дадатак да тэлефона, з дапамогай якога «штурман» давядзе да магазіна, прачытае цану, назву лякарства і т. п. – падзялілася напрацоўкамі Святлана Сянько. – На даны момант у рэспубліцы рэалізуюцца такія праекты, якія раней было цяжка нават уявіць, – падвяла яна вынік.

Цікавасць выклікаюць і мерапрыемствы абласнога і рэспубліканскага маштабаў з удзелам людзей невідушчых і са слабым зрокам, да якіх выступоўца запрасіла далучацца і стаўбчан. У мінулым годзе ў Мінску адкрылася ўстанова, у якую можна звярнуцца па рэабілітацыйныя паслугі, – «Цэнтр паспяховага чалавека». У ім працуюць невідушчыя спецыялісты, якія навучаць карыстацца камп’ютарам, смартфонам і т. п. З сакавіка ў цэнтры запушчаны амерыканскі праект, які працуе па сямі накірунках. Адзін з самых запатрабаваных – «Прадпрымальніцкая дзейнасць», «Сацыяльна-бытавая арыенціроўка з элементамі этыкету, візажу, харэаграфіі». Жадаючыя могуць запоўніць электронную анкету і паспрабаваць трапіць у гэты праект, каб змяніць сваё жыццё, напоўніць яго новым зместам.  

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

ДЛЯ УХОДА ЗА ПОЖИЛЫМИИ ИНВАЛИДАМИ

В жизни каждого человека рано или поздно наступает такой период, когда ему нужны теплота, комфорт или просто постоянный уход. Действительно, многие люди, выходя на пенсию либо просто достигая определенного возраста, мечтают о спокойной старости без тяжких недугов и нужды в окружении своих близких.

Сегодня на территории Минской области действуют 18 домов-интернатов и 7 отделений круглосуточного пребывания для пожилых граждан при территориальных центрах социального обслуживания населения, в которых оказываются социальные услуги более 3,5 тысячам пожилых граждан и инвалидов.

Пожилой человек требует постоянной заботы и ухода, поэтому сегодня вопрос обеспечения граждан качественными социальными услугами остается по-прежнему актуальным. За последние годы за счет перепрофилирования объектов неиспользуемого недвижимого имущества открылись дома-интернаты в Клецком, Стародорожском, Копыльском, Борисовском районах, отделения круглосуточного пребывания в Борисовском, Клецком и Молодечненском районах, дома совместного (самостоятельного) проживания в Борисовском, Клецком и Мядельском районах, «Дом самостоятельного комфортного проживания» в Узденском, социальный пункт в Копыльском и отделения центров в Мядельском, Смолевичском и Солигорском районах.

В настоящее время получает развитие частная форма социального обслуживания. Так, на территории Воложинского района работает частное унитарное предприятие «Семейный причал», в котором гражданам оказываются платные социальные услуги, услуга постоянного проживания.

На территории Минской области в результате оптимизации сфер здравоохранения, образования, культуры и др. освободились здания, которые могут быть использованы для оказания социальных услуг в различных сферах обслуживания на условиях продажи, сдачи в аренду в соответствии с действующим законодательством.

Подробная информация о неиспользуемых объектах размещена на сайтах Комитета по труду, занятости и социальной защите Минского облисполкома (www.ktsoc@minsk-region.gov.by), Минского областного исполнительного комитета (www.minsk-region.gov.by), Государственного комитета по имуществу Республики Беларусь (www.gki.gov.by) и фонда «Минскоблгосимущество» (www.minoblim.bу).

Контактные телефоны: раб. – (8-017) 500-47-66, моб. – 8-029-655-54-12, Подоровская Вера Михайловна (начальник управления социальных учреждений и материально-бытового обеспечения пенсионеров и инвалидов комитета по труду, занятости и социальной защите Минского облисполкома).



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *