Уступная кампанія – на кантролі

Адукацыя Нумары

У адпаведнасці з распараджэннем старшыні дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2017 годзе ад 02.06.2017 № 8 з 12 чэрвеня бягучага года ў Мінскай вобласці прыступілі да работы каміісіі па кантролі за ходам правядзення цэнтралізаванага тэсціравання, галоўнай задачай якіх з’яўляецца забеспячэнне роўных умоў яго праходжання ўсімі ўдзельнікамі.

У пунктах тэсціравання праведзена адпаведная падрыхтоўчая работа і створаны камфортныя ўмовы для паспяховага тэсціравання.

На другім этапе абласной камісіяй кантроль за правядзеннем уступных іспытаў будзе ажыццяўляцца ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінскай вобласці. Асаблівая ўвага пры правядзенні ўступных іспытаў членамі камісіі будзе ўдзелена праверцы дакументаў аб адукацыі (іх сапраўднасці) і дакументаў, якія даюць права на льготы пры паступленні асобным катэгорыям абітурыентаў.

У перыяд правядзення ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці ў рабочыя і выхадныя дні з 09.00 да 18.00 будуць працаваць тэлефоны гарачай лініі – (8-017) 284-09-06, (8-017) 331-66-02, (8-017) 331-64-59, па якіх усе жадаючыя могуць звярнуцца з мэтай вырашэння пытанняў па падрыхтоўцы і правядзенні ўступных іспытаў, а таксама выказаць свае заўвагі і прапановы па паляпшэнні іх правядзення.

Абласная камісія па кантролі за ходам уступных іспытаў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *