Чароўнае святло батлейкі

Адукацыя Культура Нумары

1705j

У аграгарадку Залессе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці адбыўся рэгіянальны фестываль батлеечных тэатраў «Чароўнае святло батлейкі».

Дзякуючы ініцыятыве службы аховы дзяцінства аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама клуб прыёмных бацькоў «Буслянка» на гэтым фестывалі прадставіў лялечны тэатр «Батлейка».

Юныя артысты, у ліку якіх былі і дзеці, якія выхоўваюцца ў патранатных семя’х, – Даніла Нісцюк, Аляксандр Сніцар, Аляксандра Гірко, Марыя Саладуха, Аліна Кутас, Ульяна Борыс, Кацярына Ігнатовіч паказалі выдатную пастаноўку «Дырэктар» паводле ўрыўка з твору Якуба Коласа «Новая зямля».

Гэта ўжо трэці па ліку фестываль батлеечных тэатраў у аграгарадку Залессе. Другі раз у ім удзельнічае лялечны тэатр «Батлейка», які існуе па ініцыятыве і пры падтрымцы прыёмнай сям’і Шайновых. Гэта дамашняя батлейка, у якой могуць удзельнічаць усе жадаючыя. У складзе лялечнага тэатра і калектыў «Валошкі» выхаванцаў нядзельнай школы пры Свята-Уваскрэсенскім храме г. Стоўбцы.

У гэтым годзе ў фестывалі ўдзельнічалі шэсць батлеечных калектываў – з Ліды, Смаргоні, Салігорска, Залесся і Стоўбцаў. Усе калектывы маюць свае асаблівасці, творчыя і адметныя. Кожны з іх атрымаў узнагароду на фестывалі. Наш тэатр перамог у намінацыі «Батлейка-хіт».

Для ўдзельнікаў фестывалю была арганізавана цікавая экскурсія ў музей-сядзібу М. К. Агінскага, дзе мы акунуліся ў атмасферу мінулага.

Анастасія ШАЙНОВА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *