Нашы кантактныя тэлефоны: 7-33-86, 7-33-87, SMS – 8-029-663-54-05

На сувязі - рэдакцыя Нумары

У рэдакцыю паступілі тэлефонныя званкі, якія акрэслівалі праблемныя пытанні праходжання медыцынскай вадзіцельскай камісіі. Гэтае пытанне мы адрасавалі кіраўніцтву цэнтральнай раённай бальніцы. Рэдакцыя атрымала рэагаванне галоўнага ўрача Святланы Глебка: «У цэнтральнай раённай бальніцы зацверджаны графік і час работы медыцынскай вадзіцельскай камісіі: 1-я і 3-я суботы месяца (акрамя святочных дзён) з 08.00 да 15.00; серада і пятніца – штотыднёва (акрамя святочных дзён) з 14.00 да 17.00. Выдача дакументаў для праходжання медыцынскай вадзіцельскай камісіі праводзіцца ў кабінеце № 244 паліклінікі. Для праходжання вадзіцельскай камісіі неабходна прадставіць пашпарт, квітанцыю з аплатай за медыцынскі агляд, дзве фотакарткі памерам 3х4, ваенны білет, для іншагародніх – выпіску з медыцынскай карткі амбулаторнага хворага па месцы рэгістрацыі за апошнія пяць гадоў і даведкі ад псіхіятра і нарколага аб адсутнасці адпаведнага ўліку. Пры адсутнасці магчымасці прадастаўлення выпіскі і даведкі можна звярнуцца ў кабінет № 326 (старшая медсястра) паліклінікі для афармлення запыту. Для праходжання медыцынскай вадзіцельскай камісіі неабходна прайсці ўсеагульную дыспансерызацыю (агульны і біяхімічны аналіз крыві, агульны аналіз мачы, флюараграма, электракардыяграма, аглядавы кабінет, агляд тэрапеўта ці ўрача агульнай практыкі). Асобам ва ўзросце да 18 гадоў перад праходжаннем медыцынскай вадзіцельскай камісіі неабходна звярнуцца да ўрача падлеткавага кабінета для праходжання дыспансерызацыі. Выдача медыцынскай даведкі аб стане здароўя і годнасці да кіравання транспартным сродкам ажыццяўляецца ў кабінеце № 245 райпаліклінікі па серадах і пятніцах з 15.30 да 17.00, у 1-ю і 3-ю суботы – з 09.00 да 15.00. Папярэдні запіс для праходжання камісіі праводзіцца па тэлефоне   2-52-22 у рабочыя дні з 08.00 да 13.00, з 14.00 да 16.30 ці пры асабістым звароце ў кабінет № 244 паліклінікі ва ўказаны час. Медыцынскі агляд не праводзіцца пры наяўнасці вострага захворвання, у перыяд абвастрэння хранічных захворванняў, на працягу ўсяго перыяду часовай непрацаздольнасці, цяжарным жанчынам з тэрмінам цяжарнасці 30 тыдняў і больш».



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *