Лета – для дзяцей

Нумары Увага - дзецям

2106b

ТУТ ПРАЦУЕ МАТУЛЯ

Стаўбцоўская друкарня аказвае сучасныя паліграфічныя паслугі, якія прыводзяць сюды самых розных заказчыкаў. А нядаўна тут пабывалі зусім не заказчыкі, а экскурсанты, вучні 3 «Б» класа СШ № 2 г. Стоўбцы на чале са сваёй настаўніцай Ірынай Цупрун.

Тое, што ў друкарні, як і на іншых суб’ектах гаспадаранння, набіраюць папулярнасць вытворчыя экскурсіі з мэтай прафарыентацыі школьнікаў, гэта не навіна. Але ў даным выпадку ў пачаткоўцаў была крыху іншая прычына.

Да Дня сям’і ў 3 «Б» была запланавана класная гадзіна – «Прафесія маёй матулі». Вось і вырашылі трэцякласнікі наведаць друкарню, дзе працуе галоўным бухгалтарам матуля іх аднакласніка – Арсенія Шыркоўскага. У Арсенія ад гэтага – асаблівая гордасць. І, ён, хоць не раз бачыў паліграфічныя машыны, калі заходзіў пасля школы да матулі, з цікавасцю, як і ўсе, слухае расказ. Правяла экскурсію майстар Таццяна Хамічонак.

 

У ЛАГЕР ПРЫЕДЗЕ ТЭАТР

Дзераўнянская дзіцячая школа мастацтваў заключыла дагавор з аздараўленчым лагерам імя Я. М. Чайкі.

Згодна з гэтым пагадненнем, тэатральнае аддзяленне школы пад- час аздараўленчай летняй кампаніі выязджае ў Дразды са спектаклямі. Сваім равеснікам юныя тэатралы паказваюць выдатныя пастаноўкі, з якімі яны не раз атрымлівалі лаўрэацкія дыпломы на розных конкурсах.

У першую змену ў аздараўленчым дзіцячым лагеры «Дразды» адпачываюць 178 дзяцей з усёй Беларусі. Лагер будзе дзейнічаць у тры змены. З дзецьмі працуюць педагогі Стаўбцоўскага і Нясвіжскага раёнаў і студэнты старэйшых курсаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка.

Пр

 

«КРЫНІЦА» З МІНЕРАЛЬНАЙ ВАДЗІЦАЙ

Для многіх з удзельнікаў рэспубліканскага форуму, арганізаванага Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, стала адкрыццём, што побач з Мінскам, за некалькі кіламетраў ад сталіцы, у аграгарадку Ждановічы знаходзіцца адна са старэйшых здраўніц нашай краіны – санаторый «Крыніца».

Гэта адзін з 13 санаторыяў у ведамстве прадпрыемства «Белпрафсаюзкурорт». Першае прыемнае ўражанне – санаторый знаходзіцца на беразе прыгожага вадаёма – вадасховішча «Крыніца», дзе камфортна пачуваюць сябе лебедзі. Чатыры адрэстаўрыраваныя карпусы здраўніцы хаваюцца ў старым змешаным лесе – тут лёгка дыхаецца. Нечакана было ўбачыць на тэрыторыі здраўніцы праваслаўны храм Узнясення Гасподняга. Ён дзеючы, пакуль будуецца новы храм у Ждановічах, у выхадныя дні тут ідуць богаслужэнні.

Санаторый славіцца ждановіцкімі мінеральнымі водамі для ўнутранага і вонкавага прымянення, а таксама лячэбнай сапрапелевай граззю возера Судобль.

Нягледзячы на тое, што гэта адзін з самых старэйшых санаторыяў нашай краіны – з амаль стагадовай гісторыяй, ён з’яўляецца сучаснай камфартабельнай здраўніцай, дзе пастаянна ўдасканальваюцца матэрыяльная база і якасць паслуг. Санаторый аказвае каля 500 лячэбных працэдур з прымяненем самага сучаснага абсталявання і лячэбна-дыягнастычных методык. У ліку іх не толькі лячэбныя працэдуры па профілі захворвання, але і тыя, якія дапамагаюць павысіць жыццёвы тонус, зняць псіхаэмацыянальнае напружанне. Для адпачынку санаторый мае комплекс фізкультурна-аздараўленчых пляцовак, трэнажорную залу, пляж. Апошнім часам здраўніца бярэ накірунак на развіццё ўмоў для паўнацэннага сямейнага адпачынку, дзе б дзяцей можна было прывабіць цікавым заняткам.

У санаторыі «Крыніца», як і ў іншых беларускіх здраўніцах, з задавальненнем адпачываюць расіяне, ад якіх мы маглі пачуць прыязныя водгукі ад лячэння і пражывання ў «Крыніцы».

Пачаўся актыўны перыяд водпускаў. Усе прафсаюзныя здраўніцы прадастаўляюць членам прафсаюзаў 25-працэнтную скідку на аплату санаторнай пуцёўкі. Імяніннікам, у каго дзень нараджэння выпаў на перыяд санаторнага лячэння, дорыцца да гэтай яшчэ і трохпрацэнтная скідка. Для пенсіянераў Беларусі і Расіі ў міжсезонне – восенню, зімою і вясною – прадугледжваецца 10-працэнтная скідка пры набыцці пуцёўкі.

Святлана ЖЫБУЛЬ

 

ВЕСЕЛА ПАЧАЛІСЯ КАНІКУЛЫ

Як прыемна бачыць шчаслівыя ўсмешкі дзяцей! У першы дзень летніх канікул у парку перад Шашкоўскім домам культуры сабраліся дзяўчынкі з коскамі і сімпатычнымі грыўкамі, хлопчыкі з непаслухмянымі чубчыкамі. Іх радасць перадавался ўсім – наступілі доўгачаканыя канікулы!

Парадавацца сонцу і цяплу мы запрасілі на свята не толькі дзяцей з Шашкоў, але і з Рубяжэвічаў і Рочавічаў. Яны прыехалі да нас разам са сваімі педагогамі. З вялікай радасцю дзеці скакалі на батутах, частаваліся папкорнам і салодкай ватай. Малыя каталіся на электрамабілях.

Нашы салісты Ангеліна Грышчанка, Дар’я Лукша, Надзея Дзям’янка і Кацярына Масоіць на працягу ўсяго свята дарылі прысутным песні.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з азартам прымалі ўдзел у конкурсах і эстафетах, адгадвалі загадкі. Шмат смеху выклікаў конкурс, у якім дзецям давялося пераўвасобіцца ў герояў казкі «Прыгоды Бураціна».

Вядома ж, свята не можа быць без падарункаў. Вядучая прапаноўвае разыграць прыз – прыгожую мяккую цацку. І вось барбос ужо ў руках сваёй гаспадыні!

У адрас работнікаў культуры прагучала шмат удзячных слоў і ад сваіх аднавясцоўцаў, і ад нашых гасцей за падрыхтоўку цудоўнага свята.

У сваю чаргу мы хочам падзякаваць індывідуальным прадпрымальнікам Але Грамыка і Аляксандру Шулякоўскаму за аказаную спонсарскую дапамогу.

Лідзія КІРЫЛЕНКА,мастацкі кіраўнік Шашкоўскага дома культуры

 

СТУДЕНЧЕСКИЕ ОТРЯДЫ В НАШЕМ РАЙОНЕ

Порядок деятельности студенческих отрядов предусмотрен Указом Президента Республики Беларусь от 16.04.2012 № 181 «Об организации деятельности студенческих отрядов на территории Республики Беларусь», Инструкцией о порядке организации деятельности студенческих отрядов, утвержденной постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 07.06.2012 № 60.

Инструкцией   установлены ограничения по количеству человек (не менее 7 и не более 30 человек), образующий студенческий отряд, а также минимальный срок трудовой деятельности (не менее 10 дней).

Деятельность студенческого отряда осуществляется на основании договора, заключаемого между направляющей и принимающей организациями.

Обязательные страховые взносы в обязательном порядке начисляются и уплачиваются в бюджет Фонда в размере 7%, в том числе на социальное страхование в размере 6% и 1%, удержанные из заработной платы работника. В случаях, когда в период деятельности студенческого отряда, его участником будет предъявлен листок нетрудоспособности, он будет подлежать оплате в общеустановленном порядке.

Принимающая сторона обязана заключить с участниками студенческих отрядов соответствующие трудовые или гражданско-правовые договоры в порядке, установленном законодательством Республики Беларусь, зарегистрировать участников студенческих отрядов, принять временно на работу. Следует также проверить наличие у каждого вновь принятого работника свидетельства социального страхования, в случае его отсутствия – зарегистрировать застрахованное лицо, предоставив в районный отдел Фонда социальной защиты населения форму ПУ-1 «Анкета застрахованного лица» (тип формы – регистрация).

В целях оперативного контроля за своевременным представлением плательщиками формы ПУ-2 (Сведения с приеме и увольнении) необходимо в обязательном порядке представить в районный отдел списки участников студенческих отрядов, работавших по трудовому договору, после завершения трудового периода.

Одновременно напоминаем, что форма ПУ-2 (Сведения о приеме и увольнении) предоставляется плательщиками в течение месяца после отчетного квартала.

В первом квартале 2018 года в соответствии с действующим законодательством организациям, принимающим студенческие отряды, необходимо будет предоставить форму ПУ-3 (тип формы – исходная) с тарифом 7% (0 – на пенсионное страхование, 6% – социальное страхование, 1% – удержание из заработной платы работника).

Руководитель направляющей организации несет ответственность за формирование студенческого отряда.

По всем вопросам начисления и уплаты обязательных страховых взносов в бюджет Фонда вам необходимо обращаться в Столбцовский районный отдел Миноблуправления Фонда по адресу: г. Столбцы, ул. Социалистическая, 40, 3-й этаж; тел. 5-15-82, 5-15-89.

Людмила СУДНИК, начальник Столбцовского районного отдела Миноблуправления Фонда



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *