Артыкул 328 – суровы

Кантроль, бяспека Нумары

На тэрыторыі раёна перыядычна праводзяцца мерапрыемствы ў месцах масавага адпачынку моладзі па папярэджанні злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і аналагаў, а таксама выяўлення асоб, якія маюць дачыненне да гэтых крымінальна-караемых дзеянняў.    

Нагадваем, што ў Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь адказнасць за распаўсюджанне і захоўванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і аналагаў прадугледжана артыкулам 328.  

Згодна з часткай 1 данага артыкула, незаконныя без мэты збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і аналагаў, – караецца абмежаваннем волі да пяці гадоў або пазбаўленнем волі ад двух да пяці гадоў.

Аналагічныя дзеянні з мэтай збыту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і аналагаў (частка 2) караюцца пазбаўленнем волі ад пяці да васьмі гадоў, магчыма – з канфіскацыяй маёмасці. Збыт наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і аналагаў, учынены групай асоб, службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў або асобай, якая раней учыніла злачынствы, прадугледжаныя артыкуламі 328, 327, 329 або 331 КК, і т. п. – караецца пазбаўленнем волі ад васьмі да 15-ці гадоў, магчыма – з канфіскацыяй маёмасці.

Дзеянні, звязаныя з незаконным збытам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і аналагаў, якія прывялі да смерці чалавека ў выніку іх ужывання, караюцца пазбаўленнем волі ад 12-ці да 25-ці гадоў, магчыма – з канфіскацыяй маёмасці.

Міхаіл МІГУРА, першы намеснік начальніка райаддзела міліцыі – начальнік крымінальнай міліцыі    



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *