Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне сем шлюбаў, зроблены тры адзнакі аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі 12 маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Радаслаў Грыгарцэвіч, Софія Шабуня, Маргарыта Панамарова, Мікіта Паплаўскі, Маргарыта Логвін, Мікіта Сафонаў, Ілля Ляшчоў, Патап Бычкевіч, Кірыл Крымскі, Міхаіл Амельчыц, Таццяна Скроб і Мацвей Петрашэўскі.

Зямны шлях закончыўся для 12-ці жыхароў раёна.

У пажарнай часці згадалі чарговы факт загарання лесу паблізу мікрараёна Акінчыцы.

Міліцыяй зарэгістравана 138 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана 12 крымінальных спраў, у сямі з іх устаноўлены падазроныя. Са складскога памяшкання на тэрыторыі машынна-трактарнага парку ААТ «Каганец» зніклі запчасткі да МТЗ-82 на суму 3126 рублёў. На 291-м км аўтадарогі М1 хуліган закінуў у салон аўтамабіля піратэхнічны выраб, чым нанёс апёкі двум пасажырам і пашкодзіў аўто.

Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету складзены адміністрацыйны пратакол у адносінах да жыхара Слуцка, які на рацэ Сула з дапамогаў сетак-экранаў здабыў яльца звычайнага. Браканьеру пагражае штраф да 50 базавых велічынь і канфіскацыя сетак.

Пракуратурай раёна вывучаны адміністрацыйны матэрыял у адносінах да ААТ «Шашкі» па факце парушэння прыродаахоўнага заканадаўства, у выніку чаго кіраўніцтву гаспадаркі вынесена прадпісанне з патрабаваннем прыняцця мер па рэгрэсным спагнанні штрафу ў памеры 253 рублі з вінаватых асоб.

Суд асудзіў да пазбаўлення волі на год у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму 30-гадовага стаўбчаніна, раней судзімага, які не выконваў патрабаванні прэвентыўнага нагляду.

ДАІ выявіла 238 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – 17 вадзіцеляў-бяспраўнікаў і шэсць нецвярозых вадзіцеляў (у тым ліку дзве жанчыны), 23 недысцыплінаваныя пешаходы і веласіпедысты. У вёсцы Слабодка 21-гадовы матацыкліст, які няправільна выбраў бяспечную хуткасць руху і ўчыніў наезд на агароджу, з траўмамі дастаўлены ў бальніцу. На магістралі вадзіцель фуры пашкодзіў два легкавыя аўтамабілі і сам з’ехаў у кювет. Абышлося без пацярпелых. З 22 па 26 чэрвеня праходзіць прафілактычная акцыя – «Колаў менш – небяспекі больш!».

«Хуткая» атрымала 178 выклікаў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *