Забяспечваюць верхавенства закона

Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

2406b

26 чэрвеня – адметнае свята для работнікаў органаў пракуратуры – 95-годдзе з дня ўтварэння пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

26 чэрвеня 1922 года трэцяй сесіяй ЦВК БССР прынята Палажэнне аб пракурорскім наглядзе і зацверджана беларуская пракуратура. Па мерках гісторыі 95 гадоў – гэта не надта вялікі тэрмін. Але ён умясціў жыццё і працоўны шлях не аднаго пакалення супрацоўнікаў – пракурораў і следчых, спачатку ў гімнасцёрках, затым у кіцелях з зоркамі, і сёння – у сініх пракурорскіх мундзірах з пагонамі на плячах.

Ва ўсе часы пракуратура стаяла і стаіць на абароне законнасці і правапарадку, абароне інтарэсаў грамадзян. У наш час перад пракуратурай Рэспублікі Беларусь стаяць яшчэ больш аб’ёмныя задачы. Перш за ўсё, каардынацыя дзейнасці ўсіх зацікаўленых органаў і арганізацый па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, захаванні патрабаванняў заканадаўства аб развіцці прадпрымальніцтва і дзелавой ініцыятывы. На пракурора ўскладзены нагляд за выкананнем законаў органамі, што ажыццяўляюць крымінальнае праследаванне, нагляд за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных і грамадзянскіх справах, справах аб адміністрацыйных правапарушэннях. У выпадках, прадугледжаных крымінальна-працэсуальным законам, пракурор ад імя дзяржавы ажыццяўляе крымінальнае праследаванне, падтрымлівае дзяржаўнае абвінавачванне. Ад дзейнасці органаў пракуратуры залежаць узровень выканання актаў дзеючага заканадаўства і стан прававой свядомасці і прававой культуры грамадства.

На ўсіх этапах развіцця краіны органы пракуратуры забяспечвалі верхавенства закона, садзейнічалі гэтым станаўленню беларускай дзяржаўнасці, зацвярджэнню законнасці і правапарадку, умацаванню грамадскай бяспекі і стабільнасці ва ўсіх сферах дзяржавы і грамадства, абароне правоў і законных інтарэсаў грамадзян.

Калектыў Стаўбцоўскай пракуратуры невялікі, але ён дастойна спраўляецца са сваёй адказнай работай. Пад кіраўніцтвам пракурора раёна Сяргея Грыцука працуюць намеснік пракурора Ларыса Мядзведзь, памочнікі пракурора Юлія Чабан, Яўгеній Асосаў і іншыя работнікі.

Нягледзячы на тое, што калектыў Стаўбцоўскай пракуратуры дастаткова малады, ён ужо мае добры вопыт.

– У нас дружны, згуртаваны калектыў, – расказвае Сяргей Валер’евіч. – Усе нашы супрацоўнікі пастаянна працуюць над павышэннем свайго прафесійнага ўзроўню, старанныя, з пастаўленымі перад імі задачамі спраўляюцца дастойна.

Забеспячэнне законнасці – наша галоўная задача. Закон адзін для ўсіх. Дзякуючы рабоце пракуратуры ў многім забяспечваецца законнасць і стабільнасць у краіне. Таму работу сваю стараемся выконваць дастойна, на высокім прафесійным узроўні. Хоць лёгкай яе не назавеш. Усе сферы жыццядзейнасці падвержаны пракурорскаму нагляду. Так, кожнае рашэнне кіраўніка арганізацыі любой формы ўласнасці, юрыдычнай асобы, дзяржаўнага служачага мы можам праверыць на адпаведнасць дзеючаму заканадаўству, а таксама правільнасць прынятых мер да аднаўлення парушаных ці аспрэчваных правоў грамадзян. Гэта патрабуе ад работнікаў пракуратуры глыбокіх ведаў, таму павышаць узровень сваёй падрыхтоўкі, удасканальвацца трэба пастаянна.

У юбілейны год хацелася б павіншаваць як людзей, якія стаялі ля вытокаў пракуратуры Стаўбцоўскага раёна, так і маладых работнікаў, поўных рашучасці ўнесці свой уклад ва ўмацаванне законнасці. Жадаю ўсім пракурорскім работнікам і іх сем’ям моцнага здароўя, дабрабыту, усяго самага лепшага.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *