Мерапрыемствы для нашай бяспекі

Кантроль, бяспека Нумары

АДПАЧЫНАК ДЗЯЦЕЙ НА ВАДЗЕ

Наступіў купальны сезон. Большасць адпачываючых прыходзіць на адпачынак да вадаёмаў разам з дзецьмі. Аднак адпачынак на вадзе – адна з самых папулярных летніх забаў – суправаджаецца адпаведнай рызыкай. Найбольш неабароненымі тут з’яўляюцца дзеці. Малыя, яны асабліва актыўныя: вывучаюць берагі, наладжваюць рухомыя гульні, спрабуюць нешта кінуць ці дастаць з вады.

Пад асаблівым кантролем знаходзіцца бяспека, асабліва ў перыяд летніх канікулаў. Кожны дзень інспектары ДІМС (Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах) патрулююць водныя аб’екты. У мерапрыемствах па воднай бяспецы таксама ўдзельнічаюць супрацоўнікі РАУС, аддзела па надзвычайных сітуацыях, інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету, а таксама грамадскія арганізацыі – найперш Таварыства выратавання на водах.

Асноўнае правіла бяспекі дзяцей – кантроль з боку бацькоў. Аднак нярэдка непаўналетнія без суправаджэння дарослых самастойна гуляюць уздоўж прыбярэжнай паласы. Не з’яўляюцца выключэннем выпадкі, калі дарослыя знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення, у выніку чаго дзеці і падлеткі прадастаўлены самі сабе. Каб папярэдзіць няшчасныя выпадкі на вадзе, супрацоўнікі ДІМС і пазаштатныя інспектары рэгулярна праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы.

Значная частка юных жыхароў праводзіць летнія канікулы ў дзіцячых аздараўленчых лагерах. Каб выхавацелі і педагогі былі азнаёмлены з асаблівасцямі суправаджэння масавага дзіцячага адпачынку ля вады, сумесна з супрацоўнікамі РАНС сёлета ў маі былі праведзены гутаркі па тэматыцы бяспекі пры карыстанні маламернымі суднамі. Кіраўнікам адукацыйных устаноў, якія таксама прысутнічалі на нарадзе, былі дадзены ўсе неабходныя рэкамендацыі па бяспечнай арганізацыі дзіцячага адпачынку на вадзе.

Супрацоўнікі ДІМС прывіваюць дзецям культуру бяспекі на вадзе, выратавальнікі навучаюць плаванню, рабяты вучацца закідваць выратавальныя кругі. Бацькам напамінаем пра тэхніку бяспекі пры руху на маламерных суднах (катэрах, моталодках, гідрацыклах). Такія гутаркі штотыднёва праводзяцца ў працоўных калектывах, установах адукацыі, на сельскіх сходах.

Не губляйце пільнасці, беражыце дзяцей!

Стаўбцоўскі ўчастак ДІМС

 

ПРАВІЛЫ ДЛЯ ЎСІХ АДЗІНЫЯ

Упраўленнем унутраных спраў Мінскага аблвыканкама распрацавана методыка ўзаемадзеяння падраздзяленняў органаў унутраных спраў з падраздзяленнямі па грамадзянстве, міграцыі пры ажыццяўленні кантролю знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь.

Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія часова прабываюць, часова ці пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, абавязаны выконваць не толькі правілы знаходжання, але і іншыя заканадаўчыя акты нашай краіны. Сярод іх існуюць нормы па захоўванні правілаў дарожнага руху і хуткаснага рэжыму на дарогах. Адзначана, што дарожна-транспартныя здарэнні з’яўляюцца самай небяспечнай пагрозай здароўю і жыццю людзей ва ўсім свеце.

У першым квартале 2017 года да адміністрацыйнай адказнасці, прадугледжанай артыкулам 18.16 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, у Мінскай вобласці прыцягнуты да адказнасці 28 замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.

Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія маюць дазвол на пастаяннае ці часовае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь і ўчынілі на тэрыторыі нашай краіны злачынства, адміністрацыйнае і іншае правапарушэнне, нясуць адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Так, неаднаразова прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці на працягу аднаго каляндарнага года (пяць разоў і больш) замежны грамадзянін можа быць падвергнуты высылцы, ануляванню наяўнага дазволу на пастаяннае ці часовае пражыванне, скарачэнню тэрміну знаходжання ці забароне ўезду ў Рэспубліку Беларусь.

Шаноўныя замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, паважайце законы краіны вашага пражывання.

Аддзяленнепа грамадзянстве і міграцыі Стаўбцоўскага РАУС

 

АКЦЫЯ «ЧАС ПАСАЖЫРА»

З мэтай інфармавання насельніцтва аб мерах, што прымаюцца па прафілактыцы правапарушэнняў, правілах паводзін і мерах бяспекі на транспарце, давядзення асноўных патрабаванняў да правозу багажу і парадку нагляду грамадзян на аб’ектах транспарту праводзяцца акцыі.

29 чэрвеня 2017 г. у перыяд з 10.00 да 12.00 Стаўбцоўскім РАУС сумесна з кіраўніцтвам Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі на тэрыторыях адміністрацыйнага абслугоўвання – станцыі Стоўбцы і Коласава – будзе праведзена акцыя «Час пасажыра».

Кожны жадаючы можа падысці да супрацоўнікаў міліцыі ці чыгункі і задаць пытанні, на якія тут жа атрымае дакладныя і вычарпальныя адказы.

ААПП Стаўбцоўскага РАУС



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *