У суботу, 1 ліпеня, з 09.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію правядзе намеснік старшыні райвыканкама ШЭСЦЕЛЬ Сяргей Яўгеньевіч. Пытанні на прамую лінію задавайце па тэлефоне 5-15-11.
***
У чацвер, 29 чэрвеня, з 9.00 да 10.00 прамую тэлефонную лінію па пытаннях аховы працы правядзе галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Магер Людміла Іванаўна. Пытанні задавайце па тэл. 77-5-16.
***
29 чэрвеня 2017 года ў Коласаўскай амбулаторыі (пас. Наваколасава) з 15 да 16 гадзін правядзе прыём грамадзян загадчыца паліклінікі Інеса Сяргееўна ДУДАРЭВІЧ.
***
30 чэрвеня г. г. натарыусы Мінскай абласной натарыяльнай акругі, у тым ліку і натарыяльнай канторы Стаўбцоўскага раёна, бясплатна пракансультуюць грамадзян па пытаннях, звязаных з натарыяльнымі дзеяннямі.
***
3-га ліпеня ў Стоўбцах, у фізкультурна-аздараўленчым комплексе адбудзецца турнір па армейскім рукапашным боі паміж членамі ваенна-спартыўнага клуба «Факел» пры Саюзе дэсантнікаў Расійскай Федэрацыі Падольскай акругі і ваенна-патрыятычнага клуба «Абаронца Айчыны». Пачатак – у 12.30. Перад пачаткам турніру – паказальныя выступленні па рукапашным боі выхаванцаў клуба «Абаронца Айчыны».