Прафесію аграхіміка выбраў свядома

Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары

0107d

Споўнілася мара Яўгена Нягоды – ён скончыў Навагрудскі дзяржаўны аграрны каледж і працуе па спецыяльнасці. З дзяцінства Яўген марыў клапаціцца аб раслінах. Бачыў, як гэта робяць спецыялісты, і прафесію выбраў свядома. Яго цягнула ў сельскую гаспадарку, хоць нарадзіўся і вырас у горадзе. Згодна з размеркаваннем трапіў на Стаўбцоўшчыну, у ААТ «Шашкі». Прыехаў разам з жонкай. Далі дом. Усё складваецца добра.

У агранома-аграхіміка адказная работа, ад яго кампетэнцыі залежыць будучы ўраджай. Гэты спецыяліст для раслін, як урач для людзей. Расліны ж таксама хварэюць, іх трэба аглядаць, лячыць, а яшчэ лепш – папярэджваць хваробы. Менавіта гэтай работай і займаецца Яўген. У яго кампетэнцыі правядзенне мерапрыемстваў па павелічэнні ўрадлівасці глебы і ўраджайнасці сельгаскультур, а гэта ўнясенне розных відаў угнаенняў і сродкаў хімізацыі. Яўген спакойны і ўраўнаважаны малады чалавек. З абавязкамі сваімі спраўляецца. Асвоіўся і прымяняе на практыцы атрыманыя ў каледжы веды. Дарэчы, Яўген плануе вучыцца далей, павышаць сваю кваліфікацыю. Вырашыў паступаць сёлета па спецыяльнасці ў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *