З сонцам мірнага дня

Нумары Соцыум

0807

Яркае сонца ліпеня. У людзей, якія ідуць да плошчы Бессмяротнасці, святочны настрой. Дзень Рэспублікі, гадавіна вызвалення рэспублікі і нашых Стоўбцаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – святая дата ў памяці народа.

Мітынг-рэквіем «Памяць» адкрывае намеснік старшыні райвыканкама С. Я. Шэсцель. Гучыць Дзяржаўны гімн Беларусі. Да мікрафона падыходзіць старшыня раённага выканаўчага камітэта Ю. М. Горлаў. Юрый Мікалаевіч згадвае трагічныя і гераічныя старонкі вайны, вызвалення ад варожай навалы. І сёння наша незалежная Беларусь мае прызнаны аўтарытэт ва ўсім свеце, упэўнена глядзіць у будучае, свой уклад у дасягненні краіны ўносяць і працаўнікі Стаўбцоўшчыны. Старшыня райвыканкама сардэчна павіншаваў ветэранаў, усіх жыхароў раёна са святам.

Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны Г. А. Клімаш ад імя ветэранаў гаварыла аб тым, што памяць заўсёды павінна жыць у сэрцах пакаленняў. І гэта пажаданне падтрымаў, выказаўшы думкі моладзі, работнік РАНС А. А. Казлоў.

На свята да нас прыехалі шаноўныя госці – дэлегацыі з Расіі і Украіны. Шчырыя вітанні стаўбчанам перадалі кіраўнік гарадской акругі Азёры Маскоўскай вобласці Д. С. Багданаў і першы намеснік кіраўніка адміністрацыі г. Жашкаў Чаркаскай вобласці Ю. У. Барабаш.

Настаяцелі кафедральнага сабора святой Ганны айцец Аляксандр і Рымска-каталіцкага прыхода ксёндз Адам блаславілі стаўбчан, пажадалі здароўя, міру і супакою ў сэрцах.

Хвілінай маўчання ўшаноўваецца памяць тых, хто загінуў. У неба ўзлятаюць рознакаляровыя шары. Да помніка і стэлаў мемарыяла на плошчы Бессмяротнасці ўскладаюцца вянкі і кветкі.

Удзельнікі свята з цікавасцю назіралі ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе за рукапашным боем, у якім паказвалі майстэрства выхаванцы патрыятычных клубаў з расійскага Падольска і нашых Стоўбцаў.

Зазыўна гучалі музыка і песні на плошчы Леніна. З канцэртам-віншаваннем «Квітней, родная Беларусь!» выступілі калектывы мастацкай самадзейнасці Стаўбцоўшчыны. Адмысловыя сувеніры можна было набыць на выставе-кірмашы майстроў народнай творчасці. А імправізаваныя сельскія падворкі запрашалі паласавацца дарамі ўраджаю і іншай смакатой.

Святочная танцавальная праграма доўжылася вечарам. Урачыстым момантам стаў удзел стаўбчан у рэспубліканскай акцыі «Спяваем гімн разам». А потым неба над Стоўбцамі расквецілася гірляндамі святочнага феерверка.

Ф. БАНДАРОВІЧ

 

СПЯВАЮЦЬ ДЗЕЦІ ВАЙНЫ

Пры поўным аншлагу прайшла святочная сустрэча, прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у клубе «Гады – не бяда».

Да ўдзельнікаў клуба і членаў гарадской пярвічнай арганізацыі таварыства інвалідаў, большасць якіх – гэта дзеці вайны, звярнуліся з віншаваннямі загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра Сяргей Есіс і старшыня раённай арганізацыі інвалідаў Зінаіда Катлашэўская. Прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых за нашу Радзіму мінутай маўчання.

Праграма свята была напоўнена музыкай і песнямі ў выкананні артыстаў хору «Родны кут» пад кіраўніцтвам Яўгена Карпуця. А калі школьніца з Налібакаў Марыя Давыдзенка заспявала «Кацюшу», песню падхапіла ўся зала.

Раённая арганізацыя інвалідаў падрыхтавала для ўдзельнікаў сустрэчы падарункі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *