Старшыня Мінскага аблвыканкама

Нумары Улада. Слова. Справа

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Анатолія Ісачанку старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Да гэтага часу Анатолій Ісачанка працаваў на пасадзе памочніка Прэзідэнта Беларусі – інспектара па Мінскай вобласці.

«Вобласць немалая, гэта палова краіны. Я не магу сказаць, што вобласць дасягнула вялікіх поспехаў у сваім развіцці. Вы, напэўна, гэта адчулі, працуючы памочнікам. Але кожны губернатар нешта прыўносіў для развіцця Мінскай вобласці», – сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Анатолій Ісачанка ўсю адпаведную работу ведае па вертыкалі і мае неабходны вопыт.

Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў на пазачарговай 27-й сесіі зацвердзілі Анатолія Ісачанку на пасадзе старшыні Мінаблвыканкама.

Прадстаўляючы Анатолія Ісачанку, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава, у прыватнасці, адзначыла: «Анатолій Ісачанка ўсюды праяўляў ініцыятыву і дэталёва вывучыў кадравы патэнцыял, уносіў дзейсныя і граматныя прапановы па развіцці Мінскай вобласці. Ён – чалавек, які ведае, чым жывуць людзі на зямлі».

Старшыня Мінскага аблвыканкама Анатолій Ісачанка падзякаваў дэпутатам абласнога Савета за аказаны давер і асаблівыя словы ўдзячнасці адрасаваў Прэзідэнту краіны.

Пасля сесіі Анатолій Ісачанка даў першае інтэрв’ю на новай пасадзе, дзе, у прыватнасці, заўважыў, што яго крэда – працаваць там, дзе жывеш, і жыць там, дзе працуеш. Таксама адзначыў, што вырашаць намечаныя задачы мае намер сумесна з усімі.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *