Радасць

Нумары Раённыя навіны

0807a

ПЯЦЁРА «СВЯТОЧНЫХ» НОВАНАРОДЖАНЫХ

Гэтыя дні, калі наша краіна адзначала вялікае дзяржаўнае свята – Дзень Рэспублікі, сталі днём нараджэння для пяці немаўлят, жыхароў Стаўбцоўшчыны.

Сярод іх – тры хлопчыкі і дзве дзяўчынкі, прычым у стаўбчанкі Лізаветы Лянцэвіч нарадзіўся сын-першынец, а ў Таццяны Панасюк з аграгарадка Дзераўная, стаўбчанак Наталлі Матусевіч і Алісы Каксаус, Алы Конан з Кляцішча – гэта трэція дзеці ў сям’і. Значыць, за гэтыя дні адразу чатыры сям’і ў нашым раёне сталі прэтэндэнтамі на статус шматдзетных і, адпаведна, на атрыманне сямейнага капіталу. Дзяржава гарантуе ім значную матэрыяльную падтрымку (у памеры 10 тысяч долараў ЗША) у выхаванні дзяцей.

У вачах матуляў, якія нарадзілі, – асаблівае святло жаночага і мацярынскага шчасця, на душы, нягледзячы на перанесены боль нараджэння дзіцяці, – сапраўднае свята.

Па добрай традыцыі 4-га ліпеня павіншаваць жанчын з нараджэннем іх «святочных» дзяцей прыйшлі ў радзільнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Падарункі пяці жыхаркам Стаўбцоўшчыны, а таксама шасці жыхаркам Уздзенскага і Нясвіжскага раёнаў (яны таксама нарадзілі дзяцей у стаўбцоўскай бальніцы) уручылі старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Святлана Жыбуль, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Наталля Лапко, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ірына Жаўняркевіч.

У цёплых словах віншаванняў – удзячнасць жанчынам, якія не толькі папоўнілі ўласныя сем’і, а і станоўча паўплывалі на дэмаграфію сваіх раёнаў, пажаданні, каб нованароджаныя раслі здаровымі, радавалі бацькоў і былі дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны. Словы павагі былі адрасаваны і медыцынскім работнікам, чые прафесіяналізм і клопат дапамагаюць з’яўленню на свет новых жыццяў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

РОЗНАКАЛЯРОВЫ ФЕСТЫВАЛЬ

Насычаным выдаўся Дзень моладзі ў Стоўбцах. Сёлета другі раз цікава, ярка і весела прайшоў фестываль фарбаў (за што трэба падзякаваць і спонсару – ЗАТ «Колас»). «Фестываль зрабіў усіх удзельнікаў па-святочнаму рознакаляровымі. Пастараліся стварыць адпаведны настрой і дзіджэі», – пракаменціравала Анастасія Калодзінская. І маладым, і старэйшым стаўбчанам прыйшоўся даспадобы канцэрт групы BYCITI, рэпертуар якой сапраўды задаволіў густы слухачоў усіх узростаў.

Вечарам, нягледзячы на капрызы надвор’я, паўнюткі стадыён сабрала неонавае шоу ад тэатра «Элементаль» (летась гэты тэатр парадаваў стаўбчан вогненным фаер-шоу). У незвычайных касцюмах, якія свецяцца, з прымяненнем светадыёднага рэквізіту перад гледачамі станцавала балерына і выступіла гімнастка, гоншчыкі прапанавалі сваё шоу. «Фінальны неонавы акорд Дня моладзі адбыўся дзякуючы спонсарскай падтрымцы аднаго з прадпрыемстваў раёна, – зазначыла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Анастасія Віслаўская. І падвяла вынік: «Будзем збіраць новыя ідэі, распрацоўваць новыя праекты для моладзі».

 

З ПАДТРЫМКАЙ ВЕТЭРАНАЎ

Для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў Савецкай Арміі і ліквідатараў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якія з’яўляюцца членамі раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў, Дзень Незалежнасці быў азнаменаваны такой прыемнасцю – яны атрымалі падарункі.

Такая практыка падтрымкі членаў гэтай грамадскай арганізацыі, стварэння ім святочнага настрою пастаянна практыкуецца да вялікіх святаў. Старшыня раённай арганізацыі таварыства інвалідаў Зінаіда Катлашэўская ўмее заручыцца спонсарскай падтрымкай, правесці неабходную арганізацыйную работу. На гэты раз насустрач просьбам пайшла сталічная фірма «Белбагемія».

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *