Гасцявое і дамашняе

Нумары Спорт

Чарговы выезд каманды «Нёман-Агра» ў іншы горад не прынёс нечаканасцей, добрыя спадзяванні не апраўдаліся. Зноў паражэнне з буйным лікам – 0:3. Дзеля апраўдання ўсё ж трэба заўважыць, што разгрызці гэты моцны арэшак, якім з’яўляецца каманда «Смалявічы-СТІ», няпроста сёлета і іншым удзельнікам чэмпіянату Беларусі ў першай лізе. Футбалісты з будучага горада-спадарожніка сталіцы ўсур’ёз нацэліліся ў вышэйшую лігу. Яны ўпэўнена ўзначальваюць турнірную табліцу з набранымі 29 ачкамі. У наступных камандаў з лідзіруючай тройкі – «Лакаматыва» (Гомель) і «Тарпеда» (Мінск) – адпаведна 25 ачкоў і 22 ачкі.

А каб убачыць, дзе нашы нёманцы, варта зірнуць уніз турнірнай табліцы. У «Нёмана-Агра», як і ў ФК «Баранавічы», «Ліда» і «Асіповічы», па 12 ачкоў, апошні – ФК «Смаргонь», 11 ачкоў. Спадзяванне, што чарговая каляндарная сустрэча на сваім полі з «Энергетыкам-БДУ» паправіць становішча. Але гэта будзе праз тыдзень. Учора ж нёманцы змагаліся са знакамітым БАТЭ з Барысава на стадыі 1/16 фіналу Кубка Беларусі. Што супрацьпаставілі нашы футбалісты магутнаму барысаўскаму лайнеру, сёння ўбачым і раскажам праз газету тым, хто не змог наведаць стадыён «Юнацтва».

Між тым, для апраўдання тэорыі, што дома і сцены дапамагаюць, футбалісты «Нёмана-ДЮСШ» у мінулую нядзелю разграмілі ФК «Беразіно» з лікам 6:1. Даўбейка, які вызначыўся двойчы, Шпадарук, Сукала, Рубін, Грыбоўскі – усё знаёмыя стаўбчанам прозвішчы ігракоў, якія выступаюць і за «Нёман-Агра». Дзякуючы шчыраванню іх і іншых футбалістаў каманда «Нёман-ДЮСШ» займае цяпер чацвёртае месца ў першынстве Мінскай вобласці.

Ф. БАНДАРОВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *