Выконваць правілы і інструкцыі

Нумары Прамая лінія

Адбылася прамая лінія з галоўным спецыялістам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Людмілай Магер па пытаннях аховы працы.

– Ці павінен праходзіць праверку ведаў па пытаннях аховы працы галоўны бухгалтар, галоўны эканаміст?

– Неабходнасць праверкі ведаў па пытаннях аховы працы ў вышэйназваных службовых асоб вызначаецца кіраўніком у адпаведнасці з Інструкцыяй, зацверджанай пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Калі ў службовыя абавязкі галоўнага бухгалтара, галоўнага эканаміста ўключаны пытанні аховы працы па адпаведных накірунках дзейнасці (напрыклад, правядзенне інструктажу па ахове працы з работнікамі, якія знаходзяцца ў непасрэдным падпарадкаванні, ажыццяўленне кантролю за прытрымліваннем імі заканадаўства аб ахове працы і інш.), то ёсць неабходнасць у правядзенні ў іх праверкі ведаў у аб’ёме патрабаванняў нарматыўных прававых актаў, тэхнічных нарматыўных прававых актаў, лакальных нарматыўных прававых актаў, прытрымліванне якіх уваходзіць у іх абавязкі.

– Просім растлумачыць неабходнасць правядзення інструктажу па ахове працы на рабочым месцы, праверкі ведаў, правядзення медыцынскіх аглядаў, выдачы сродкаў індывідуальнай аховы для работнікаў, якія заключылі дагавор з наймальнікам аб выкарыстанні ўласнай аўтамашыны ў службовых мэтах і ў якасці вадзіцеля аўтамашыны.

– Работнікі арганізацыі, якія выкарыстоўваюць для пераезду ў рабочы час свае транспартныя сродкі для патрэб наймальніка, маюць права на атрыманне за іх знос (амартызацыю) кампенсацыі, парадак выплаты якой вызначаецца па дамоўленасці з наймальнікам. У выпадках выкарыстання работнікамі ўласнага транспарту для ажыццяўлення сваіх службовых абавязкаў і абавязкаў вадзіцеля прытрымліванне ўсіх патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы, як правіла, немэтазгодна і разглядаецца ў індывідуальным парадку.

– Майму сыну споўнілася чатырнаццаць гадоў. На перыяд канікулаў ён хоча папрацаваць у сельгаставарыстве. На якіх умовах сын можа ўладкавацца на работу?

– Умовы для ўсіх аднолькавыя. У прыватнасці, працоўны дагавор заключаецца з непаўналетнімі толькі са згоды аднаго з бацькоў. Прыём на работу юнакоў і дзяўчат ва ўзросце маладзей за васямнаццаць гадоў магчымы толькі пасля папярэдняга медыцынскага агляду і ўзгаднення з прафсаюзным камітэтам гаспадаркі. Ім устанаўліваецца скарочаная працягласць працоўнага часу: ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў – не больш за 23 гадзіны ў тыдзень. Пры гэтым заканадаўствам забаронена прымяняць працу непаўналетніх на цяжкіх работах і на работах са шкоднымі ўмовамі працы, яны не дапускаюцца да работы ў начны час сутак, ім не ўстанаўліваецца ненарміраваны рабочы дзень. Работа падлеткаў ажыццяўляецца пад строгім кантролем спецыялістаў па ахове працы і адказных за бяспечнае выкананне даручаных работ.

Напрыканцы прамой лініі Людміла Іванаўна адзначыла, што неўзабаве пачнецца жніво – адказны і напружаны сезон, і строгае прытрымліванне правілаў аховы працы – не толькі патрабаванне спецыяльна распрацаваных нормаў, а і самога жыцця. Галоўная задача – сабраць ураджай і не дапусціць пры гэтым траўміравання работнікаў. А пазбегнуць няшчасных выпадкаў можна толькі шляхам строгага прытрымлівання працоўнай і вытворчай дысцыпліны, інструкцый па ахове працы.

Падрыхтавала

Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *