Ураджай

Нумары Сельская гаспадарка

СВІРЭПІЦА НА НАСЕННЕ

Палова гаспадарак раёна ўпершыню ўбірае сёлета азімую свірэпіцу на насенне. На гэтыя мэты адведзена 149 гектараў. ААТ «Вішнявецкі-агра», «Дзераўное» і «Радзіма Дзяржынскага» ў ліку першых абмалацілі насеннікі. Вішняўчане атрымалі неблагую ўраджайнасць, сабралі з кожнага гектара па 18,6 цэнтнера насення, пры сярэднераённай ураджайнасці каля 10 цэнтнераў. Згаданая культура няблага зарэкамендавала сябе на палетках. Яна больш зімастойкая за рапс і дае ранні зялёны корм для жывёлы. Свірэпіца багатая пратэінам, вітамінамі і мінеральнымі рэчывамі, утрымлівае мала клятчаткі, таму плошча пад гэтай культурай летась была павялічана да тысячы гектараў. У гэтым годзе таксама плануецца пасеяць яе больш. Варта адзначыць, што свірэпіца добры меданос і выдатны папярэднік для збожжавых і зернебабовых культур, бульбы і кукурузы.

 

ВЯДЗЕЦЦА ДРУГІ ЎКОС

Сельгаспрадпрыемствы раёна вядуць другі ўкос траў. Скошана каля трох тысяч гектараў. Травастой на папярэдне падкормленых плошчах даволі добры. На ўмоўную галаву жывёлы ў сярэднім прыпадае каля сямі цэнтнераў кармавых адзінак. Самы высокі паказчык у ААТ «Рубяжэвічы» – звыш адзінаццаці цэнтнераў. У гэтым таварыстве практычна выкананы план па нарыхтоўцы сенажу. На другім месцы ААТ «Рочавічы», на трэцім – ААТ «Шашкі» з паказчыкамі звыш дзевяці цэнтнераў. Больш за іншых запрасавалі сенажу ў палімерную плёнку корманарыхтоўшчыкі ПДСУП «Профі-Аграцэнтр», ААТ «Дзераўное», «Жацерава» і «Каганец». Справіліся з планам па нарыхтоўцы сена працаўнікі ААТ «Агранёманскі».

 

КАМБАЙНУ ЛІЗІНГ

Кіраўніцтвам ААТ «Каганец» сёлета прынята рашэнне абнавіць камбайнавы парк. Зараз у гаспадарцы налічваецца пяць машын: два «Доны», «Акрас», КЗС-10 і КЗС-1218, большая частка з якіх мае высокі тэрмін эксплуатацыі. Напярэдадні ўборачнай кампаніі мехдвор папоўніцца новым КЗС-1218 вытворчасці ААТ «Гомсельмаш». Камбайн набываецца ў лізінг з растэрміноўкай плацяжу на восем гадоў. Каштуе складаная сельскагаспадарчая тэхніка звыш 260 тысяч рублёў.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *